69-гадовы Ісмаэль Кадарэ называе сябе “пісьменьнікам з Бальканскай ускраіны, з той часткі Эўропы, якая доўгі час мела сумную вядомасьць выключна праз навіны аб чалавечым зьле”. Ён выказвае спадзяваньне, што пасьля цяперашняй ўзнагароды больш людзей ў сьвеце зразумеюць, што гэты рэгіён таксама можа быць месцам для сапраўднага мастацтва.
Кадарэ нарадзіўся на поўдні Альбаніі, вучыўся ў сталіцы гэтай краіны, Тыране, а таксама ў Маскве. У той час Альбанія была пад уладай жорсткага рэжыму Энвэра Ходжы, які загнаў сваю краіну ў ізаляцыю. Вось што Кадарэ гаворыць пра літаратуру часоў сацыялізму.
(Кадарэ: ) “У камуністычнай Альбаніі, як і ў любой камуністычнай краіне, былі два віды пісьменьніцтва. Першы – гэта сапраўдная літаратура, параўнальная зь іншай вялікай літаратурай сьвету, якая мае высакародную спадчыну. Другі тып літаратуры быў вядомы пад назвай сацыялістычнага рэалізму. Гэта была проста прапаганда, якая была вельмі пажаданай для камуністычнага рэжыму. Але ў той жа час для рэжыму было непажадана, каб стваралася сапраўдная літаратура з сапраўднымі каштоўнасьцямі. Ствараць сапраўдную літаратуру ў Альбаніі было справай ненармальнай, кепскай і падлеглай пакараньню. Дзяржава сачыла за пісьменьнікам, спрабуючы злавіць яго на нейкай “памылцы” і пакараць за яе”.
Многія лічаць, што сваімі творамі Кадарэ паказаў магчымасьці творчай свабоды цэламу пакаленьню альбанцаў. Спачатку ён набыў вядомасьць сваёй паэзіяй, а потым раманамі – такімі, як “Генэрал мёртвага войска” і “Палац мараў”. Вось што гаворыць 29-гадовая альбанка Нада Рапа.
(Рапа: ) “Я вельмі радая, што Ісмаэль Кадэрэ нарэшце атрымаў прэстыжны прыз. Не як альбанка, але як чытачка, я думаю, што Кадэрэ сапраўды залужыў гэтую ўзнагароду. Былі чуткі, што ён быў кандыдатам на Нобэлеўскую прэмію, але я думаю, што Букер -- гэта лепш, бо Нобэлеўская прэмія ў галіне літаратуры мае зашмат палітыкі”.
У адрозьненьне ад іншых альбанцаў у камуністычныя часы, Кадарэ меў большую свабоду для падарожжаў, і ў 1990 годзе ён папрасіў палітычнага прытулку ў Францыі. Цяпер ён дзеліць свой час паміж Парыжам і Тыранай. Сам альбанскі дыктатар Ходжа быў аматарам кнігаў Кадарэ, таму многія неадназначна ацэньваюць ягоныя адносіны з камуністычным рэжымам.
(Рапа: ) “"Не было вельмі відавочна наколькі ён дысыдэнт, бо ягоныя творы -- вельмі сымбалічныя. Ягонае дысыдэнцтва было відавочнае толькі для інтэлектуалаў”.
Творы Кадарэ і нават ягонае альбанскае паходжаньн е часам выклікалі жорсткія нападкі.
(Кадарэ: ) “На жаль, бальканскія краіны нападалі адна на адну з этнічных прычынаў ці з тэрытарыяльнымі мэтамі, і ў такіх умовах нават літаратура не была ў бясьпецы. На літаратуру нападалі з усіх бакоў канфлікту. Гэта адбылося са мной і з маімі творамі. Для мяне, як для пісьменьніка, было натуральна стаць на бок свабоды для народу Косава, што выклікала нэгатыўную рэакцыю тых бальканскіх палітыкаў ды інтэлектуалаў, якія былі супраць свабоды для Косава. Яны нападалі на мае творы. Многія бальканскія пісьменьнікі сталі ахвярамі такіх канфліктаў. Маю пісьменьніцкую працу паспрабавалі ўкрыжаваць. Але для пісьменьніка гэта не падстава для заклапочанасьці. Калі пісьменьнік працуе ў згодзе з сумленьнем і стварае сапраўднае мастацтва, ён адначасна абараняе боскае. Я не баюся спробаў укрыжаваць мае творы”.