Архан Памук – аўтар сусьветна вядомых містычных праводнікаў па Стамбуле, яго творы перакладзеныя на 35 моваў сьвету. Ужо некалькі гадоў яго імя называецца сярод кандыдатаў на атрыманьне Нобэлеўскай прэміі ў галіне літаратуры.
Вядомы ён і тым, што настойвае на прызнаньні генацыду армянаў у Турэччыне ў 1915 годзе. Як вядома, прызнаньне генацыду армянаў – адна з умоваў уступленьня Турэччыны ў Эўразьвяз.
Памука абвінавачваюць за яго інтэрвію швэйцарскай газэце “Tagesanzeiger” 6 лютага сёлета. У інтэрвію ён заявіў: “мільён армян і 30 тысяч курдаў былі забітыя ў гэтай краіне, і ніхто апрача мяне не наважваецца гаварыць аб гэтым”.
Калі Архан Памук будзе прызнаны вінаватым, яму пагражае зьняволеньне тэрмінам да чатырох гадоў за гэтае выказваньне.
У чэрвені сёлета ў турэцкае крымінальнае заканадаўства былі дададзеныя некалькі артыкулаў – 299-ты “Абраза прэзыдэнта”, 300-ты “Абраза сьцяга” і 301-шы “Абраза турэцкасьці або дзяржаўных органаў”. Нягледзячы на шматлікія заклікі міжнародных і турэцкіх праваабарончых арганізацыяў турэцкі ўрад адмаўляецца выдаліць гэтыя артыкулы з Крымінальнага кодэксу.
2 сьнежня сёлета пяцёра вядомых турэцкіх журналістаў былі абвінавачаныя на падставе 301-га артыкулу за крытыку рашэньня турэцкіх уладаў забараніць у верасьні канфэрэнцыю аб генацыдзе армянаў у Анатоліі ў 1915 годзе. Вядомыя і іншыя выпадкі перасьледу журналістаў, палітычных дзеячоў і праваабронцаў на падставе новых артыкулаў крымінальнага кодэксу “аб абразе турэцкасьці або дзяржаўных органаў”.
Няцяжка заўважыць, што новыя артыкулы турэцкага крымінальнага заканадаўства вельмі блізкія да прынятых нядаўна беларускім Нацыянальным сходам паправак у Крымінальны кодэкс аб “дыскрэдытацыі Рэспублікі Беларусь”.
Варта дадаць, што ў апошнія тыдні прэм’ер-міністар Турэччыны Эрдаган двойчы выказваў надзею, што Архан Памук будзе апраўданы, і што судовы вырак будзе адпавядаць нормам свабоды выяўленьня і свабоды думкі. У адваротнымі выпадку, паводле Эрдагана, імідж Турэччыны ў сьвеце моцна пацерпіць.