Пра адмену канцэрту стала вядома за некалькі гадзінаў да пачатку імпрэзы. Як паведаміў Радыё Свабода мэнэджэр праекту навучэнцаў Беларускага гуманітарнага ліцэю Франак Вячорка, у клюб “Бліндаж” патэлефанавалі з упраўленьня культуры адміністрацыі Фрунзенскага раёну і загадалі адмяніць канцэрт.
(Вячорка: ) “Месяц таму было падпісана пагадненьне з дырэкцыяй клюбу “Бліндаж” аб правядзеньні канцэрту “Веру ў цябе” “Рок пасьля вакацыяў”. Месяц мы давалі рэкляму, купілі гастрольнае пасьведчаньне і ўжо дамовіліся з прадстаўнікамі міліцыі, пажарнымі. Але ўжо цяпер вядома, што канцэрт усё ж не атрымаецца правесьці. Магчыма, будзе знойдзена іншае месца для правядзеньня. Каля ўваходу ў клюб мы правядзем невялічкі канцэрт, магчыма, не электрычны, а акустычны”.
Паводле Франка Вячоркі, было прададзена больш за 200 квіткоў на канцэрт. Гэта ўжо другая няўдалая спроба правесьці канцэрт салідарнасьці зь Беларускім ліцэем. У траўні клюб “Рэактар” выключыў канцэрт са сваёй праграмы. Сёньняшняя прэзэнтацыя, як адзначае Франак Вячорка, мелася прайсьці ва ўрэзаным фармаце, бо адміністрацыя клюбу “Бліндаж” забараніла згадваць пра падпольнае існаваньне ліцэю і ладзіць канцэрт у форме тэатралізаванага шоў “Партызанская школа”. Ліцэісты зьбіраліся выканаць частку песень зь ліцэйскага дыску, у тым ліку беларускія апрацоўкі ўсясьветнай клясыкі й рок-гіты. У канцэрце меліся ўзяць удзел і вядомыя беларускія рок-гурты “ZET”, “Garadzkija”, пераможца фэсту “Басовішча’2004” гурт “Тарпач” ды іншыя. Як распавёў лідэр гурту “ZET” Лявон Вольскі, музыканты зьбіраліся бясплатна выступіць у падтрымку ліцэю, закрытага ўладамі.