Гэтае кнігі карыстальнікі беларускага клясычнага правапісу чакалі ад 1995 году, калі ў часопісе “Спадчына” быў надрукаваны праект сучаснае нармалізацыі тарашкевіцы. На думку старшыні Беларускага ПЭН-цэнтру Лявона Баршчэўскага, аўтары рабілі слушна, не сьпяшаючыся выдаваць збор правілаў.
(Баршчэўскі: ) “Зацягваньне зь сёньняшняга гледзішча выглядае абсалютна апраўданым, бо сябры працоўнае групы, здаецца, трывала ўсьвядомілі тую сярмяжную праўду, што мовазнаўцы не ствараюць правапісу і не дыктуюць яго нормаў, а проста аналізуюць як мага большы корпус тэкстаў, вызначаюць дамінантныя, больш зручныя для карыстаньня артаграфічныя і артаэпічныя варыянты і прапануюць іх у якасьці найбольш пажаданых ды пэрспэктыўных”.
Працоўная група ў складзе Юрася Бушлякова, Вінцука Вячоркі, Зьмітра Санькі і Зьмітра Саўкі за гэты час прааналізавала велізарную колькасьць тэкстаў, напісаных тарашкевіцай ды скарыстала прапановы і заўвагі навукоўцаў. Тым ня менш, выдадзены асобнай кнігай сыстэматызаваны збор правілаў клясычнага правапісу займеў ужо сваіх апанэнтаў. І сёньняшняя прэзэнтацыя выданьня адразу ж вылілася ў дыскусію. Асабліва шмат прэтэнзіяў на адрас аўтараў было выказана наконт правапісу цьвёрдага і мяккага “л” у запазычаных словах. З нагоды ўзьніклых спрэчак вядомы мовазнаўца Пятро Садоўскі заклікаў трымацца традыцыі:
(Садоўскі: ) “Традыцыя латыні, сярэднявечная і ўнівэрсытэцкая… Хто вывучаў хоць трошкі латынь, памятае, што мы казалі мяккае “л”.
Лявон Баршчэўскі заклікаў аўтараў усе пярэчаньні і заўвагі ўлічыць пры перавыданьні збору правілаў, а карыстальнікаў прыняць выдадзеную кнігу да безумоўнага выкананьня:
(Баршчэўскі: ) “Сёньня ж я заклікаў бы ўсіх, хто стварае тэксты ня школьным правапісам і не лацінкаю, прыняць правілы, зафіксаваныя ў гэтым зводзе, да пасьлядоўнага і безумоўнага выкананьня. Менавіта гэтым кожны засьведчыць сваю прыхільнасьць да пэўнае культуры, прадэманструе сваю элемэнтарную моўную салідарнасьць… Ідэальнага правапісу, натуральна, быць ня можа”.
А вось як успрыняў выданьне Алег Трусаў, старшыня Таварыства беларускае мовы, якое ў сваёй практыцы і на старонках сваіх выданьняў прытрымліваецца гэтак званае наркамаўкі:
(Трусаў: ) “Тыя людзі, якія ў “Наша слова” будуць прысылаць свае нататкі і лісты, напісаныя згодна з гэтым правапісам, будуць так і друкавацца. Але далейшае жыцьцё таварыства будзе на мове большасьці. Паколькі на наркамаўцы працуе ўся афіцыйная Беларусь, мы ня можам станавіцца ў апазыцыю. Мы моцныя тым, што мы працуем у тых сытуацыях, у якіх астатнія альбо лямантуюць, альбо нічога ня робяць. А потым жыцьцё пакажа”.
Прысутныя на прэзэнтацыі, пераважна студэнты, актыўна раскуплялі збор правілаў беларускага клясычнага правапісу.
На здымку: З.Санько, В.Вячорка, З.Саўка і А.Трусаў падчас прэзэнтацыі “Беларускага клясычнага правапісу”. Аўтар фота М.Капран.
Кніга неўзабаве будзе выкладзеная ў электронным выглядзе на вэбсайце беларускай службы Радыё Свабода svaboda.org.