Лінкі ўнівэрсальнага доступу

У Менску пачаўся першы ў 2016 годзе раўнд перамоваў па Ўкраіне


Як паведамляе БелаПАН са спасылкай на міністэрства замежных справаў Беларусі, ў Менску пачаўся першы ў 2016 годзе раўнд перамоваў пад эгідай АБСЭ па ўрэгуляваньні сытуацыі на паўднёвым усходзе Ўкраіны.

У «Прэзыдэнт-гатэлі» праходзіць сустрэча падгрупы па палітычных пытаньнях трохбаковай кантактнай групы.

Пасяджэньне самай кантактнай групы пройдзе 13 студзеня. Чакаецца, што ў ім упершыню возьме ўдзел новы паўнамоцны прадстаўнік Расеі Барыс Грызлоў, прызначаны на гэтую пасаду расейскім прэзыдэнтам 26 сьнежня летась.

Напярэдадні перамоваў, 11 студзеня, адбыўся візыт Грызлова ў Кіеў, дзе ён сустрэўся з украінскім прадстаўніком у кантактнай групе Леанідам Кучмам. «У часе размовы Леанід Кучма і Барыс Грызлоў абмеркавалі падрыхтоўку да пасяджэньня трохбаковай кантактнай групы ў Менску» — паведаміла прэсавы сакратар Кучмы ў «Фэйсбуку».

Таксама ўчора Кучма правёў сустрэчу са спэцпрадстаўніком дзейнага старшыні АБСЭ ў кантактнай групе Марцінам Сайдзікам.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG