Расея выплаціла апазыцыянэрам Аляксею Навальному і Ільлю Яшыну кампэнсацыю, якую ім раней прысудзіў Эўрапейскі суд па правах чалавека. Як паведамілі ў расейскім міністэрстве юстыцыі, у адпаведнасьці з рашэньнем суду кожны з апазыцыянэраў атрымаў па 26 тысяч эўра.
Скарга Яшына і Навальнага была зьвязана з рашэньнем расейскага суду прысудзіць іх да 15 сутак адміністрацыйнага арышту за непадпарадкаваньне паліцыі падчас несанкцыянаванага шэсьця 5 сьнежня 2011 году.
Страсбурскі суд пастанавіў, што Расея парушыла чатыры артыкулы Эўрапейскай канвэнцыі аб абароне правоў чалавека і асноўных свабодаў.