“Асабліва жахліва за абдзеленых людзей, за іхняе становішча. А ён пра нейкі прэстыж дзяржавы гаворыць...”
31.08.2004 09:39
(Міхаіл Длека, доктар тэхнічных навук: ) “Добры вечар! Я тэлефаную з Рыгі. Праслухаў чарговы камэнтар наконт выступленьня беларускай каманды на Алімпіядзе. Мне здаецца, што ня трэба палітызаваць спорт, мэдыцыну, навуку і г.д., у тым ліку і Алімпійскія гульні. Хачу сказаць, што беларуская каманда выступіла належна, вельмі належна. Канечне, мы маглі б атрымаць на некалькі мэдалёў болей, калі б усё склалася болей пасьпяхова. Але, тым ня менш, беларуская каманда выступіла вельмі належна, і я асабіста вельмі гэтаму рады”.
(Слухач: ) “У мяне пытаньне. Чаму Свабода на беларускай мове не гаворыць сёньня?”
(Спадар: ) “Хачу выказацца наконт узнагарод і тых прывілеяў, якія ён раздае гэтым людзям. Аддаў кватэру чалавеку і 60 тысяч даляраў – нашыя грошы, нашую кватэру! Замест даў бы лепей кватэру сям’і няшчаснай, якая недзе туліцца. Хай бы некалькім сем’ям, больш паловы зь якіх ў галечы жывуць, дапамог бы! Хай бы ім трохі лягчэй уздыхнулася б!
У свой час маральныя заахвочваньні былі, бо грошы яны атрымлівалі там, а тут ужо мэдалі, ордэны герояў – і хлопцы працавалі будзь здароў! Дарэчы, і кватэры ў савецкія часы былі бясплатныя! Людзі 6, 8, 10 год пастаялі ў чарзе – кватэру атрымалі! І мэдычнае абслугоўваньне было бясплатнае, і за транспарт капейкі плацілі і г.д. А цяпер што? Куды ня плюнь – усюды ўсё бяруць, усё хапаюць, усё вырываюць у нас. Асабліва жахліва за абдзеленых людзей, жахліва за іхняе становішча. А ён нешта крыўляецца там, пра нейкі прэстыж дзяржавы гаворыць. Дзе ён, прэстыж? Няма ніякага прэстыжу!”
(Спадар: ) “Сапраўдны твар улады ня той, што паказваюць, а той, што хаваюць! Нас зь 17-га году ўжо амаль 90 гадоў бальшавіцкія ўлады прывучаюць да хлусьні. Хлусяць усе дзяржаўныя сродкі інфармацыі. А а навошта нам хлусьня салодкая, калі рэчаіснасьць горкая? Патрэбна праўда жыцьця, якую мы адчуваем і назіраем. Праўду нясуць незалежныя сродкі інфармацыі, сярод іх і Радыё Свабода. Вялікае вам дзякуй, усім яе супрацоўнікам і тым, хто яе фінансуе! Дзякуй за цікавую інфармацыю, перадачы! Як ні хвалілі магутны Савецкі Саюз, а ён разваліўся, бо хлусілі нам. Ён, гэты саюз, аказаўся спарахнелым, гнілым. Вось дзе праўда! Дзякуй”.
- “Асабліва жахліва за абдзеленых людзей, за іхняе становішча. А ён пра нейкі прэстыж дзяржавы гаворыць...”
- “Сёньня Радыё Свабода на беларускай мове трансьліравала ўжо горш няма куды! Спачатку хрыпела, а потым зусім зьнікла”
- “Выбарчыя камісіі гэта таксама тыя судзьдзі, якія засуджваюць не Івана Іванкова, а ўсё грамадзтва”
- “Ці патрэбныя ўвогуле нам дэпутаты ў бяспраўнай, дыктатарскай, пракрамлёўскай краіне?”
- “Сорамна атрымліваць незаробленыя грошы! Хто яны, гэтыя кішэнныя выбраньнікі народу, як ім ня сорамна?”
- “Галоўнае, што наш народ зноў маўчыць: яму абыякава, ці будзе Лукашэнка, ці будзе зноў прарасейская ўлада”
- “Мяне прымушаюць падпісаць антыканстытуцыйны, бесчалавечны, амаральны і цынічны кантракт”
- “Амэрыканцы – тыя, хто мусіць дапамагчы ўтварыць дэмакратыю ў Беларусі”
- “Ня трэба было ціснуць псыхалягічна на нашых спартоўцаў, калі яны выяжджалі на Алімпіяду”
- “Не люблю вуліцу Савецкую, не люблю расейскіх назваў, не люблю назву горада Ліда”
- "Я жыву па вуліцы з назвай 60 год БССР. Ад гэтай назвы становіцца сьмешна, гаротна і крыўдна".
- “Гэта добра, што так зрабілі зь Сіваковым. Такім людзям ня месца ў Эўропе.”
- “Алімпійскія гульні – гэта табе ня выбарчая кампанія: фальсыфікацыя немагчымая”
- “Посьпехі беларускіх алімпійцаў на спаборніцтвах будуць мацаваць дыктатарскі рэжым”
- “Трэба пакідаць радзіму на радасьць русыфікатарам і ворагам беларушчыны ў пошуках недзяржаўнай адукацыі”
- “Хацеў бы, каб мае праўнукі пайшлі ў Беларускі ліцэй і ЭГУ, а не туды, дзе будуць казармавыя мазгі рыхтаваць”
- “На Беларусі трэба адмовіцца ад страху і ад абыякавасьці да існуючага становішча”
- “Усе мы ператварыліся ў наіўных і бесталковых, якія вельмі дрэнна бачаць і чуюць”
- “Калі б Лукашэнка не баяўся свайго народа, ён дазволіў бы праводзіць мерапрыемствы ў Палацы Рэспублікі, а ня толькі на плошчы Якуба Коласа”
- “За дзесяцігодзьдзе кіраваньня Лукашэнкі запомнілася ўхваленьне ім гітлераўскіх парадкаў: гэта адзінае, што ён ажыцьцяўляе”
- “Калі прадпрымальнік Сяргей Атрошчанка ня лічыць сябе “вшивой блохой”, то чаму ён не падасьць у суд на Лукашэнку за абразу гонару і годнасьці?”
- “Падзеі 21 ліпеня нагадалі мне захоп маёй маці гестапаўцамі”
- “Слухаю вашыя перадачы і думаю: Ну хто вы такія! Вы – амэрыканцы!”
- “Такое бездапаможнае становішча ад Лукашэнкі, як тады [у 1944] ад партызан у лесе”