30.03.2007 17:40
Віталь Цыганкоў, Менск
У пачатку красавіка крымінальную справу супраць актывістаў Маладога Фронту зьбіраюцца перадаць у суд. Чым можа завершыцца гэты працэс? Ці ня могуць маладафронтаўцы выступіць у ролі закладнікаў у магчымых перамовах беларускай улады з Захадам? Пра якія тэндэнцыі гаворыць выпадак з Крысьцінай Шацікавай, якую гвалтоўна зьмясьцілі ў псыхіятрычны шпіталь? Гэтыя ды іншыя тэмы абмяркоўваюць за круглым сталом Экспэртызы Свабоды палітычны вязень Мікола Статкевіч, які адбывае пакараньне абмежаваньнем свабоды ў вёсцы Блонь Пухавіцкага раёну і выканаўчы дырэктар Беларускага Хэльсынскага камітэту Алег Гулак.
>>>