Пра намер ініцыяваць увядзеньне мытаў на імпарт аграрнай прадукцыі зь Беларусі і Расеі заявіў намесьнік кіраўніка Эўракамісіі Валдзіс Дамброўскіс.
Кангрэсмэн ад Рэспубліканскай партыі ЗША Мэт Гетц афіцыйна адклікаў сваю кандыдатуру на пасаду генэральнага пракурора і кіраўніка Міністэрства юстыцыі. На гэтую пасаду яго вылучыў абраны прэзыдэнт Дональд Трамп.
Міністэрства інфармацыі склала сьпіс з 35 друкаваных выданьняў, якія, на думку чыноўнікаў, наносяць «шкоду нацыянальным інтарэсам» Беларусі, паведаміла 21 лістапада прэс-служба ведамства.
Чарговы этап вучэньняў Міністэрства ўнутраных спраў Беларусі прайшоў на тэрыторыі адной з папраўчых калёній краіны, паведамілі ў прэс-службе МУС.
Раней Літва забараніла былому каліноўцу ўезд у Эўразьвяз.
Міжнародны крымінальны суд (МКС) 21 лістапада выдаў ордэры на арышт прэмʼер-міністра Ізраілю Біньяміна Нэтаньягу, былога міністра абароны Ізраілю Ёава Галанта і вайсковага камандзіра радыкальнай групоўкі ХАМАС, прызнанай тэрарыстычнай ў ЗША і Эўразьвязе, Мухамада Дэйфа.
На сайце праваабарончага цэнтру «Вясна» зьмешчаная сумесная заява праваабаронцаў, у якой яшчэ 13 грамадзян Беларусі прызналі палітвязьнямі.
Самаму маладому «экстрэмісту» было 16, калі яго асудзілі па адпаведным артыкуле, самаму старому — 82 гады. У сьпісах асуджаных за «экстрэмізм» — цэлыя сем’і, шматдзетныя маці, цяжкахворыя людзі, асобы з інваліднасьцю. Сярод беларускіх «экстрэмістаў» — журналісты, адвакаты, прадстаўнікі ІТ-сфэры.
Пасаду заняў амбасадар Адам Галаціньскі.
Сейм Літвы падтрымаў кандыдатуру Гінтаўтаса Палуцкаса на пасаду прэм’ер-міністра краіны. Яго вылучыла Сацыял-дэмакратычная партыя Літвы, якая перамагла сёлета на парлямэнцкіх выбарах, а прэзыдэнт Гітанас Наўседа афіцыйна ўнёс на галасаваньне ў парлямэнт.
На падставе сьведчаньняў відавочцаў, праслухоўваньня тэлефонных размоваў, дакумэнтаў, відэа з камэраў назіраньня і аналізу інфармацыі ўдалося высьветліць новыя абставіны забойстваў, якія ўчынялі расейскія вайскоўцы ў Бучы. У Кіеўскую вобласьць яны ўвашлі з тэрыторыі Беларусі.
Нядаўна Аляксандар Лукашэнка пазбавіў афіцэрскіх пагонаў 21 чалавека.
У трэці дзень перадвыбарных вучэньняў сілавікі будуць трэнавацца разганяць пратэсты ва ўсіх рэгіёнах краіны, паведамілі ў прэс-службе МУС Беларусі.
Палітвязьняў па чарзе караюць штрафным ізалятарам, абмяжоўваюць правы на спатканьні і перадачы.
Віетнам выдаў былога каліноўца Васіля Верамейчыка Беларусі. Перад гэтым яму адмовілі ў знаходжаньні ва Ўкраіне і Літве. Свабода пагаварыла з супрацоўнікам службы эвакуацыі BySol, куды ехаць беларусам, якім забаранілі заставацца ў ЭЗ.
Асацыяцыя беларуских арганізацый Эстоніі заклікалі дэпутатаў эстонскага парлямэнту спыніць атаясамліваньне беларусаў з расейцамі.
Дапамога прадстаўляецца па прэзыдэнцкім рашэньні ў рамках PDA (Presidential Drawdown Authority), паведаміла прэс-служба Пэнтагону.
Падчас чарговага этапу камандна-штабных вучэньняў пад кіраўніцтвам міністра ўнутраных спраў Івана Кубракова сілавікі 20 лістапада адпрацавалі сцэнары «ўскладненьня апэратыўнай абстаноўкі падчас электаральнай кампаніі», паведаміла прэс-служба МУС.
Эўрапейская футбольная канфэдэрацыя УЭФА залічыла Косаву паразу ў гульні Лігі нацый, пасьля таго як каманда сышла з поля да канца гульні. Супернікаў Косава, Румынію, пакаралі за «крычалкі» заўзятараў.
У Беларусі не застанецца людзей без уласнага жытла. Кожны атрымае працу. Так абяцае Лукашэнка. Праўда, ёсьць нюанс. Барацьбе з так званымі дармаедамі хутка споўніцца 10 гадоў.
Ліхтэнштэйн пашырыў санкцыі ў дачыненьні да Беларусі, сынхранізаваўшы іх з апошнім пакетам санкцыяў Эўразьвязу, прынятым 29 чэрвеня 2024 году.
20 лістапада ўрад Нямеччыны абвясьціў пра новы пакет ваеннай дапамогі Ўкраіне.
Міністэрства юстыцыі, іншыя кампэтэнтныя органы і суды Ўкраіны не супрацоўнічаюць зь Беларусьсю ў пытаньнях прававой дапамогі і экстрадыцыі ў цывільных і крымінальных справах.
Беларускія ўлады прыпынілі ўдзел ва «Ўсходнім партнэрстве» ў чэрвені 2021 году ў адказ на новыя заходнія санкцыі, уведзеныя пасьля вымушанай пасадкі ў Менску самалёта ірляндзкай авіякампаніі Ryanair.
Супрацоўнікі Цэнтральнага антыкарупцыйнага бюро Польшчы прыйшлі 20 лістапада ў рэдакцыю тэлеканалу «Белсат».
Выступ беларускай дэмакратычнай лідэркі адбыўся празь відэасувязь, у Сэрбію Ціханоўская не паляцела.
«Усебеларускі народны сход» задумваўся Аляксандрам Лукашэнкам як мэханізм транзыту ўлады. Але, паколькі сыходзіць Лукашэнка перадумаў, то ўзьнікла праблема: што рабіць з ужо створаным УНС?
Колішні міністар унутраных спраў Беларусі Ўладзімер Навумаў пачаў будаўніцтва вялікага цэнтру для гандлю аграрнай прадукцыяй у акупаваным Марыюпалі, дзе ў пачатку вайны знаходзіўся морг для расейскіх вайскоўцаў.
Празь сілавыя ведамствы людзей могуць праверыць, калі яны ідуць на працу лекарам, настаўнікам ці супрацоўнікам установы культуры. На «высокія пасады» адбор больш строгі. Расказваем, як гэта адбываецца.
Надаць раённым выканаўчым камітэтам паўнамоцтвы ўзгадняць і прызначаць кіраўнікоў нават у прыватных фірмах прапанаваў Аляксандар Лукашэнка на пасяджэньні прэзыдыюму Ўсебеларускага народнага сходу 19 лістапада.
Супрацоўнікаў памежнай службы Беларусі могуць надзяліць правам здымаць адбіткі пальцаў у іншаземцаў пры іх уезьдзе ў Беларусь.
Грамадзяніна Расеі Аляксандра Бязрукава падазраюць у тым, што ён быў адным з расейскіх інструктараў у арганізацыі забурэньняў у Малдове.
Эўрапарлямэнт правёў пазачарговае пасяджэньне з нагоды 1000 дзён ад пачатку расейскага поўнамаштабнага ваеннага ўварваньня ва Ўкраіне.
Апроч таго, Лукашэнка ініцыяваў разгляд за зачыненымі дзьвярыма пытаньня аб бясьпецы ў часе новай электаральнай кампаніі.
Выступаючы перад журналістамі перад сваёй апошняй сустрэчай міністраў абароны ЭЗ — праз 1000 дзён пасьля поўнамаштабнага ўварваньня Расеі ва Ўкраіну — Бурэль назваў зьмену палітыкі ЗША «вельмі добрай навіной» для Ўкраіны.
У папярэдняй ядзернай дактрыне Расеі, ухваленай у 2020 годзе, магчымасьць выкарыстаньня ядзернай зброі абумоўлівалася толькі пагрозамі менавіта для расейскай дзяржавы.
Лідэры краін G20 падкрэсьлілі, што ўсе бакі павінны выконваць свае абавязкі перад міжнародным правам, уключна з гуманітарным і ў галіне правоў чалавека, і асудзілі ўсе напады на цывільных і інфраструктуру.
Вучэньні разьлічаныя на тры дні.
Вярхоўны суд Беларусі разглядае справу Канстанціна Смоўскага, які памёр у 1960 годзе. Яго абвінавачваюць у генацыдзе. Паўгода таму за гэта ўжо асудзілі яшчэ аднаго нябожчыка, Уладзімера Катрука.
Удзельнікі акцыі пратэсту паабяцалі разысьціся 19 лістапада.
Указ, які карэктуе правілы паляваньня і вядзеньня паляўнічай гаспадаркі, Аляксандар Лукашэнка падпісаў 18 лістапада, паведамляе ягоная прэс-служба.
Прапановы ўвядзеньня новых санкцый у дачыненьні да Менску падрыхтавалі Аб’яднаны пераходны кабінэт (АПК) і « Народнае антыкрызіснае ўпраўленьне» (НАУ).
Пра гэта паведаміла выданьне «Точка», якое ўзяла інтэрвію ў Ганны Канапацкай, прэтэндэнткі на пасаду прэзыдэнта Беларусі.
Як паведамла прэсавая служба Аляксандра Лукашэнкі, сёньня сваім указам ён пазбавіў вайсковых і спэцыяльных званьняў 21 чалавека — былых вайскоўцаў і супрацоўнікаў сілавых ведамстваў.
Аб чарговым «зьбіцьці» мігрантаў польскімі сілавікамі заявіў 18 лістапада Дзяржаўны памежны камітэт, піша агенцтва «Позірк».
Візыт Сьвятланы Ціханоўскай у Эстонію адбываецца на запрашэньне эстонскага МЗС. Сёньня Ціханоўская выступіла з лекцыяй у Тартускім унівэрсытэце.
Адміністрацыя прэзыдэнта ЗША Джо Байдэна пакуль афіцыйна не пацьвярджала паведамленьні СМІ, якія зьявіліся напярэдадні са спасылкай на крыніцы аб тым, што яна зьняла або істотна аслабіла абмежаваньні для Ўкраіны на ўдары па расейскай тэрыторыі амэрыканскай дальнабойнай зброяй.
Ніколі ня чуў ад прэзыдэнта Расеі Ўладзіміра Пуціна словаў аб жаданьні жыць у адной дзяржаве, у гэтым няма ніякай неабходнасьці, — заявіў Аляксандар Лукашэнка сёньня ў Менску на сустрэчы з губэрнатарам Смаленскай вобласьці РФ Васілём Анохіным.
Чарнагорыя ў найбліжэйшы час увядзе візы для грамадзян Беларусі і Расеі, каб пачаць «гарманізацыю з правіламі, якія дзейнічаюць у Шэнгенскай зоне», паведамляе мясцовае выданьне Dan са спасылкай на крыніцы ва ўрадзе краіны.
Загрузіць яшчэ