Лінкі ўнівэрсальнага доступу

19 чалавек загінула падчас «жорсткай пасадкі» верталёта на Ямале


Супрацоўнікі расейскага МНС на месцы катастрофы
Супрацоўнікі расейскага МНС на месцы катастрофы

У верталёце МІ-8, які ляцеў з Ванкора ў Новы Ўрэнгой, знаходзілася 22 чалавекі. Падчас аварыі 19 загінула, трое — атрымалі раненьні, яны шпіталізаваныя і знаходзяцца ў цяжкім стане. Пра гэта паведамляе «Інтэрфакс» са спасылкай на крыніцу ў экстраных службах.

Крыніца агенцтва паведамляе, што верталёт зьдзейсьніў «жорсткую пасадку» 21 кастрычніка а 18:57.

Паводле словаў крыніцы «Інтэрфакса», камандзір экіпажа «выйшаў на сувязь і паведаміў пра аварыйную пасадку», паведаміўшы, што сярод пасажыраў «ёсьць жывыя». Пасьля гэтага сувязь з ім зьнікла.
Верталёт належыў авіякампаніі «Скол» і развозіў нафтавікоў-вахтовікоў.

Па факце жорсткай пасадкі верталёта сьледчыя распачалі справу па прыкметах складу злачынства, прадугледжанага ч. 3 арт. 263 КК РФ «Парушэньне правілаў бясьпекі руху і эксплюатацыі паветранага транспарту, якое пацягнула па неасьцярожнасьці сьмерць дзьвюх і больш асоб».

«Сьледзтва разглядае тры асноўныя вэрсіі крушэньня паветранага судна: парушэньне правілаў эксплюатацыі і бясьпекі палёту, адмова тэхнікі, неспрыяльныя мэтэаўмовы, — адзначылі ў СК. — Ні адна з іх не зьяўляецца на дадзены момант прыярытэтнай».

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG