Падвысіўся таксама ўзровень сьмяротнасьці немаўлят — такую інфармацыю паведаміў міністар аховы здароўя Валер Малашка.
Зьвесткі былі агучаныя падчас выступу міністра на гадавой калегіі камітэту па ахове здароўя Менскага гарвыканкаму 17 лютага, перадае БелаПАН.
З 9 месяцаў 2016 году колькасьць самагубстваў у сталіцы павялічылася на 51,9% у параўнаньні з такім жа пэрыядам 2015.
Паказьнік сьмерці немаўлят у Менску летась перавышаў агульны ў краіне і складаў 3,2 выпадку на адну тысячу народжаных жывымі.
Павелічэньне сьмяротнасьці немаўлят ёсьць трывожным сыгналам, заяўляе Малашка. Паводле міністра, праблема знаходзіцца на ўзроўні ўчастковага гінэколяга і пэдыятра.