Лінкі ўнівэрсальнага доступу

На Гарадзеншчыне назіральніка хацелі выставіць за тое, што дакрануўся да скрыні зь бюлетэнямі


Выбарчы ўчасткак № 14 у Горадні
Выбарчы ўчасткак № 14 у Горадні

Ад пачатку датэрміновага галасаваньня незалежныя назіральнікі на Гарадзеншчыне адзначаюць ціск з боку выбарчых камісіяў.

На выбарчым участку № 14 у Горадні старшыня камісіі агрэсіўна адрэагаваў на тое, што незалежны назіральнік Антон Вайцюшкоў ад «Права выбару» хацеў дакрануцца да выбарчай скрыні, каб упэўніцца, ці добра яна апячатаная. Старшыня камісіі, паводле Вайцюшкова, адразу ўчыніў скандал і заявіў, што выдаляе яго з участку.

Антон Вайцюшкоў, незалежны назіральнік
Антон Вайцюшкоў, незалежны назіральнік

— Я нават не дакрануўся да скрыні, а старшыня камісіі ўжо абвінаваціў мяне, што я абмацаў яе. Сябры камісіі, якія стаялі да мяне сьпінамі і раскладвалі паперы на стале, умомант заявілі, што пацьвердзяць мае незаконныя дзеяньні. І гэта нягледзячы яшчэ на тое, што ў нашым выбарчым заканадаўстве не забаронена падыходзіць да скрыні і спраўджваць, як яна апячатаная.

Вайцюшкоў паведаміў пра інцыдэнт каардынатару «Права выбару» па Гарадзеншчыне Сяргею Верамеенку. Той прыехаў і запатрабаваў, каб старшыня камісіі сабраў неабходныя дзьве траціны сябраў камісіі, і толькі пасьля іх рашэньня назіральніка можна будзе выдаліць.

Сяргей Верамеенка, незалежны назіральнік
Сяргей Верамеенка, незалежны назіральнік

— Толькі пасьля гэтага — кажа Верамеенка — старшыня камісіі суцішыўся. Ім пад нос трэба адразу выстаўляць выбарчае заканадаўства, а інакш размовы не выходзіць.

Верамеенка распавядае, што стаўленьне на некаторых выбарчых участках у Горадні ўжо ў першыя дні даходзіць да хамства і агрэсіі.

— Да прыкладу, на ўчастку № 3 мяне ўчора наагул выдалілі з дапамогай міліцыянта на загад старшыні камісіі за тое, што я выказаў заўвагу аб разьмяшчэньні ўчастку. Ён знаходзіцца на калідоры, дзе пастаянна ходзяць людзі, з бакоў 6 дзьвярэй, куды ўваходзяць і адкуль выходзяць самыя розныя людзі. Я напісаў скаргу, а мне старшыня камісіі абразьліва: «Ты тут ніхто, ідзі сядзь на сваё месца...»

На іншых участках, паводле Верамеенкі, незалежных назіральнікаў садзяць так, каб яны ня бачылі працэсу галасаваньня. Месцы, дзе можна нармальна выконваць свае абавязкі, яны мусяць адваёўваць праз рознага роду скаргі.

На ўчастку № 31 у Горадні, там, дзе кампактна месьцяцца працоўныя інтэрнаты, назіральнікі «Права выбару» выявілі масавы наплыў выбарцаў. Паводле Анатоля Мышкевіча, за два дні на ўчастку прагаласавалі 25%.

Паўтараецца практыка папярэдніх выбараў, калі дастаўку выбарцаў арганізоўвалі рознага кшта

— Нашы назіральнікі заўважылі, што людзі прыходзяць групамі прыкладна па 20 чалавек, а потым заходзяць у памяшканьне для галасаваньня па 2–3 чалавекі. Зразумела, што яны ня самі арганізоўваюцца ў такія групы. Паўтараецца практыка папярэдніх выбараў, калі дастаўку выбарцаў арганізоўвалі рознага кшталту ідэолягі.

У Слоніме незалежныя назіральнікі не змаглі наладзіць пастаяннага назіраньня, а будуць сачыць за галасаваньнем непасрэдна ў дзень выбараў. Але ўжо цяпер у дадзеных пра тых, хто прагаласаваў за дзень, зьдзіўляе, што на некаторых участках датэрмінова штодня галасуюць у два разы болей выбарцаў, чым на папярэдніх выбарах.

Іван Шэга
Іван Шэга

Іван Шэга, прадстаўнік БНФ, кандыдат у дэпутаты па Слонімскай выбарчай акрузе, заўважае, што шкада працы, калі працуеш на вынік, а потым нехта падменіць бюлетэні ці яшчэ нешта. Але ён і яго каманда — рэалісты:

— Мы працавалі адпачатку на іншы вынік: каб праехаць нават па самых аддаленых вёсках і данесьці людзям нашу пазыцыю, каб паказаць, што ў грамадзтве існуе альтэрнатыва, каб падтрымаць людзей, пра якіх даўно і ніхто ня думае. Мы сеялі зярняты і будзем спадзявацца, што яны дадуць нейкія ўсходы. Тое, што мы маглі, мы зрабілі, а астатняе застаецца на сумленьні тых людзей, якія будуць падлічваць галасы.

Мікалай Уласевіч
Мікалай Уласевіч

У Смаргонскай выбарчай акрузе, дзе балятуецца Мікалай Уласевіч з антыядзернай і антыкарупцыйнай праграмай, незалежныя назіральнікі могуць закрыць толькі чатыры выбарчыя ўчасткі ў самой Смаргоні. У Астравецкім раёне кандыдат Уласевіч спрабаваў сам абʼехаць участкі і перапісаць колькасьць выбарцаў, якія прагаласавалі датэрмінова.

— Учора мяне не ўпусьцілі перапісаць дадзеныя на некалькі ўчасткаў, спаслаўшыся на тое, што ўчасткі зачыняюцца. А сёньня наагул не ўпусьцілі нават зайсьці на ўчастак у вёсцы Варона, спаслаўшыся на тое, што мне «не паложана». Я і так разумею, што ніякіх выбараў няма. Але зьдзіўляе, наколькі ўлады і гэтага баяцца, бо ня дай Бог буду мець хоць нейкую інфармацыю і змагу прадставіць факты фальсыфікацыі. Нават у гэтых умовах яны ня ўпэўненыя, што старшыня райвыканкаму можа мяне перамагчы.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG