Лінкі ўнівэрсальнага доступу

На фэстывалі ў Менску можна будзе зрабіць тату-вышыванку


Вытатуяваны Кастусь Каліноўскі
Вытатуяваны Кастусь Каліноўскі

У менскім Палацы мастацтва 30–31 траўня адбудзецца трэці беларускі фэстываль татуіроўкі «Tattoo Fest 2015», які зьбярэ найлепшых тату-майстроў і прадстаўнікоў тату-студый Беларусі.

Арганізатары фэстывалю, «Арт-сядзіба» і тату-салён Тattoo-art-club, спадзяюцца падвысіць цікавасьць да мастацтва татуіроўкі як у майстроў, так і ў аматараў тату-культуры, а таксама пазыцыянаваць татуіроўку як значную частку беларускай гісторыі і мастацкай культуры ў кантэксьце сучасных рэаліяў.

Павал Белавус
Павал Белавус

«Татуіроўка таксама мае нацыянальныя адметнасьці. У Беларусі вялікая колькасьць майстроў, якія робяць тату і яны адрозьніваюцца ад расейскіх. Робяцца тату і з нацыянальнымі сымбалямі, і з арнамэнтамі, і прысьвечаныя беларускай мове і культуры. Хочам паказаць усю разнастайнасьць гэтага мастацтва ў Беларусі. Але апроч прэзэнтацыі майстроў тату плянуецца вялікая культурніцкая праграма. Напрыклад, у палацы мастацтваў будуць вывешаныя мастацкія творы беларускіх рок-музыкаў.То бок імпрэза будзе прысьвечана ня толькі тату, але і сучаснаму альтэрнатыўнаму мастацтву», — распавёў карэспандэнту Свабоды Павал Белавус.

Узяць удзел у фэстывалі змогуць індывідуальныя майстры, прадстаўнікі тату-салёнаў і студыяў, тату-мадэлі, а таксама спонсары і мэцэнаты, неабыякавыя да беларускай тату-культуры.

Падчас фэстывалю ўдзельнікі прадставяць свае працы ў конкурсе на лепшую татуіроўку ў шэрагу намінацыяў. Сярод іх «Традыцыйная беларуская татуіроўка (беларускі old school)», «Беларускі рэалізм», «Арнамэнтальная татуіроўка».

Таксама наведвальнікі змогуць пазнаёміцца з працамі спэцыялістаў вядучых беларускіх тату-салёнаў і студыяў, атрымаць прафэсійную кансультацыю тату-мастакоў, а таксама зрабіць татуіроўку ў найлепшых беларускіх майстроў проста на фэстывалі.

На фэствалі лепшыя беларускія майстры дадуць майстар-клясы, будзе наладжаны продаж абсталяваньня і расходных матэрыялаў для татуіроўкі і пірсінгу, заплянаваны арт-ф’южн, бодзі-арт, міхендзі (росьпіс хной па целе) ды шмат што іншае.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG