Сёньня беларускай грамадскасьці прадставілі кіраўнікоў усіх расейскіх кампаній, якія будуць праектаваць і будаваць Беларускую АЭС ля Астраўца — дзяржаўнай карпарацыі «Росатом», Атомстройэкспорт, Атомэнергопроект. Яны пераконвалі беларусаў у надзейнасьці і бясьпечнасьці расейскіх атамных станцыяў новага пакаленьня. Але ў незалежных беларускіх спэцыялістаў ёсьць сумневы наконт гэтага.
Кантракт на пабудову Беларускай АЭС расейскімі кампаніямі і за расейскі крэдыт пакуль не падпісаны, праекту яшчэ няма. Падпісанае толькі міжурадавае пагадненьне, але і беларускі, і расейскі бакі дэманструюць упэўненасьць, што першы блёк атамнай станцыі будзе пабудаваны ў 2017 годзе, а другі — у 2018-м. Расейскі бок за 6–9 мільярдаў даляраў свайго ж крэдыту ўзьвядзе ў Беларусі атамную станцыю і навучыць пэрсанал. Першыя арганізацыйныя пытаньні ўжо вырашаныя. У Беларусі пабудуюць такую ж станцыю, якая цяпер узводзіцца ў Калінінградзкай вобласьці.
У беларускім грамадзтве пасьля Чарнобылю застаецца недавер да атамнай энэргетыкі. Прадстаўнікі расейскіх карпарацый з гэтай нагоды зазначаюць, што іх атамныя тэхналёгіі перадавыя, а прынцыпы і сыстэмы бясьпекі АЭС — найлепшыя ў сьвеце. Дырэктар праграм дзяржкарпарацыі «Росатом» Сяргей Баяркін:
«З падзей у Чарнобылі 25 гадоў таму Расея вынесла вельмі сур’ёзныя ўрокі. У тым ліку пры ўдзеле замежных спэцыялістаў, якія ў той час моцна нас крытыкавалі. У Расеі ў 1987–88 гадах былі распрацаваныя самыя жорсткія нормы па бясьпецы, якія ёсьць у сьвеце».
Спадар Баяркін вельмі падрабязна апісаў цяперашнія стандарты і сыстэмы бясьпекі расейскіх АЭС, якія, на ягоную думку, маюць прыярытэт перад японскай АЭС у Фукусіме, якая пацярпела ад цунамі.
На Беларускай АЭС хочуць выкарыстаць новыя рэактары ВВЭР-1200, мадыфікаваныя ў параўнаньні з тымі, якія былі пабудаваныя Расеяй на Т’яньваньскай АЭС у Кітаі. Гэтую станцыю МАГАТЭ лічыць адной з самых бясьпечных у сьвеце, паведаміў Аляксандар Дыбаў, першы віцэ-прэзыдэнт кампаніі «Атомстройэкспорт», якая абраная генэральным падрадчыкам будаўніцтва Беларускай АЭС:
«Т’яньваньская станцыя пабіла ўсе сусьветныя рэкорды па працы ў безаварыйным рэжыме. Такога праекту ў сьвеце няма. Усім гэтым мы абавязаныя Чарнобылю. Можам вам сказаць, што пакуль яшчэ ў нас ёсьць сур’ёзная кампэтэнцыя ў гэтай галіне і абсалютна сур’ёзны падыход».
Уладзімер Бязьлепкін, намесьнік генэральнага дырэктара Атомэнергопроекта, які будзе ствараць праект Беларускай АЭС, зазначыў, што расейскія распрацоўшчыкі АЭС бралі ўдзел у эўрапейскіх тэндэрах і шмат чаму навучыліся пры гэтым:
«Праект, які мы рэкамэндуем цяпер для будаўніцтва ў Беларусі, можна сказаць, цалкам адпавядае патрабаваньням эўрапейскіх вытворцаў энэргіі».
Літва апошнім часам выказвае вялікую занепакоенасьць будаўніцтвам і Беларускай АЭС, і Балтыйскай АЭС у Калінінградзкай вобласьці Расеі, перш за ўсё зь меркаваньняў радыяцыйнай бясьпекі. Літоўцы прапануюць краінам Балтыі байкатаваць электраэнэргію з гэтых АЭС у будучыні. Экалягічныя страхі Літвы расейскія атамшчыкі лічаць неабгрунтаванымі. Сяргей Баяркін згадвае, што Літва сама хоча пабудаваць АЭС:
«Зразумела, што ёсьць канкурэнтная барацьба, зразумела, што літоўцы, ня маючы на сёньняшні момант ніякіх інвэстараў, ня маючы праекту, разумеюць, што вельмі моцна адстаюць, і спрабуюць тымі ці іншымі спосабамі перашкодзіць будучым канкурэнтам».
Незалежны беларускі экспэрт у галіне атамных тэхналёгій Юры Варонежцаў пагаджаецца, што сыстэмы бясьпекі расейскіх АЭС пасьля Чарнобылю сапраўды палепшыліся. Апрача таго, там пачалі выкарыстоўваюць заходнюю электроніку:
«Але, зь іншага боку, як мы можам гаварыць пра бясьпеку нейкага найскладанейшага тэхналягічнага аб’екта, калі ён нідзе абсалютна ня выпрабаваны? Да гэтага часу ВВЭР-1200 нідзе не пабудаваны».
Спадар Варонежцаў мае на ўвазе, што мадыфікаваныя рэактары ВВЭР-1200 не былі апрабаваныя нідзе ў Расеі, перад тым як прадаваць іх на экспарт. Запэўніваньні расейскіх атамшчыкаў у бясьпецы Беларускай АЭС у такім выпадку — тэарэтычныя разважаньні, калі не рэкляма, перакананы спадар Варонежцаў. Ён увогуле ня лічыць мэтазгодным будаваць у Беларусі АЭС, нават амэрыканскую ці францускую:
«Цяжка сказаць, чым кіруюцца нашыя так званыя лідэры нацыі, правільней — адзін лідэр, калі, па сутнасьці, на нашай тэрыторыі будуюць чужую атамную станцыю, якая потым будзе энэргію на экспарт прадаваць».