Пакрыты залацістай фарбай пад бронзу, але гліняны ўнутры помнік раскалоўся на тры часткі пасьля таго, як быў прыўзьняты кранам угару. Яго адразу адвезьлі ў невядомым напрамку.
Бадай што гэтак і завяршылася лідзкая архітэктурная Ленініяна, паколькі перадапошні Ўладзімір Ільліч, чыя выцягнутая рука ўказвала шлях на чыгуначныя рэйкі перад вакзалам, быў ўзарваны пасьля падзей 19 жніўня 1991-га. Паказальна, што цяпер зьнікненьне правадыра ня выклікала выбуху крайніх эмоцыяў лідчукоў, хоць, як засьведчыла праведзенае мной апытаньне, не прайшло і незаўважаным. Пытаньне гучала так: ці варта аднаўляць на цэнтральнай плошчы Ліды помнік Леніну?
(Спадар: ) “Ня трэба. Не магу маліцца богу, на якім крыві болей, чым на кім, можа, у 20-ым стагодзьдзі і ва ўсе вякі…”
(Дзяўчына: ) “Думаю, трэба. Моладзі трэба ведаць гісторыю, бо можа прыйсьці час, што нашае пакаленьне можа ня ведаць, як выглядаў чалавек. Проста губляецца гісторыя…”
(Кабета: ) “Гэта ўжо ў мінулым…”
(Карэспандэнт: ) “Ня ваш герой?”
(Кабета: ) “Герой майго дзяцінства, таму што былі юнымі ленінцамі, піянэрамі…”
(Бабуля: ) “А мне ўсё роўна, ці ёсьць ён, ці няма. Я веру ў аднаго Бога, а Ленін такі ж самы чалавек, як і ўсе…”
(Спадарыня: ) “Лічу, што помнік Леніна ў Лідзе аднаўляць ня трэба. Пастаяў ён свой час, паслужыў эпосе. У нашым горадзе трэба закласьці помнік заснавальніку Гедыміну. Тым больш, ёсьць добрае мейсца для яго каля нашага замку…”
(Спадар: ) “Калі ўжо прыбралі, дык прыбралі – вось і ўсё…”
Я папрасіў выказацца кіраўнікоў лідзкіх філіяў партыяў з супрацьлеглым стаўленьнем да ленінскай спадчыны – Сьвятлану Гузоўскую (ПКБ ) ды Ўладзімера Хрышчановіча (КХП-БНФ).
(Гузоўская: ) “Я сябра Партыі камуністаў Беларускай і думаю, што трэба вяртаць помнік Леніна на плошчу, таму што не павінны са сваёй гісторыі нічога выкідваць, бо свае памылкі будзем паўтараць і паўтараць. Мы сёньня жывем у такой краіне, таму што шмат не навучыліся з гісторыі…”
(Хрышчановіч: ) “Помніку Леніну ня мейсца ў нашым горадзе. Ён можа быць на асобнай пляцоўцы. Трэба ўсе гэтыя помнікі сабраць у адное мейсца ды іхную гісторыю расказваць. Латышы, суседзі нашыя, паступілі мудра – зьмянілі шыльду музэя Вялікай Айчыннай і напісалі “музэй акупацыі”. Акупанты мяняюцца, а Беларусь застаецца. Адныя вывозілі ў Асвэнцым, другія замарожвалі ў Сыбіры…”
Найбольш інфармаваным аказаўся рэдактар незалежнага гістарычнага часопіса “Лідзкі летапісец” паэт Станіслаў Суднік.
(Суднік: ) “Помнік Леніну ў Лідзе ня можа быць вернуты ні пры якіх абставінах, бо па генэральнаму пляну горада яго там больш няма. Ёсьць у пэрспэктыве паставіць яго дзесьці збоку, але, на маю думку, і там ён непатрэбны…”