(Мянчук: ) “Паважаная “Свабода”, адкажыце, калі ласка, як зрэагавала Масква і асабіста Пуцін на зьбіцьцё міліцыянтамі кандыдата ў прэзыдэнты Аляксандра Казуліна? Бо пра тое, як адрэагавалі ЗША і Джордж Буш, вы паведамілі, а вось пра Маскву і Пуціна чамусьці замоўчваеце”.
На пытаньне адказвае намесьнік старшыні камісіі па міжнародным супрацоўніцтве Грамадзкай палаты пры прэзыдэнту Расеі Пуціну палітоляг Сяргей Маркаў:
(Маркаў: ) “Ніякай афіцыйнай рэакцыі не было. Неафіцыйна некалькі палітыкаў і палітычных партыяў лібэральнага кірунку выступілі з асуджэньнем, выкрываючы Аляксандра Лукашэнку і ягоны аўтарытарны рэжым. Магу сказаць пра сваю пазыцыю — наколькі я ведаю, яна падзяляецца многімі. Безумоўна, дрэнна, калі кандыдата ў прэзыдэнты зьбівае міліцыя. У той жа час мы бачым, што ў процістаяньні апазыцыі і Лукашэнкі ня маюць рацыі абодва бакі. Аляксандар Лукашэнка ня мае рацыі ў тым, што ён часта выкарыстоўвае аўтарытарныя мэтады, і не пакараны супрацоўнік, які зьбіў кандыдата ў прэзыдэнты. Ня мае рацыі і апазыцыя, якую зь цяжкасьцю можна назваць беларускай. Яна атрымлівае больш падтрымкі з-за мяжы, чым знутры Беларусі”.
Адказвае беларускі палітоляг Віталь Сіліцкі:
(Сіліцкі: ) “Масква падтрымлівае Лукашэнку з усімі, як кажуць, выцякаючымі наступствамі. Маўчаньне тут больш красамоўнае, чым калі штосьці кажуць. Маўчаньне — гэта знак згоды. У гэтых людзей прынята адстойваць уладу нават больш жорсткімі мэтадамі, чым зьбіцьцё кагосьці. Масква на ўсю крытыку будзе абвінавачваць палітыку падвойных стандартаў. І будзе прыводзіць прыклады, што кагосьці зьбілі ў нейкай там Паўднёва-Заходняй Азіі, ці вось у Латвіі расейцаў прыціскаюць. Нічога новага мы тут ад іх не пачуем”.