Вылучэньне дэлегатаў на Ўсебеларускі сход ад Маскоўскага раёну Менску праходзіла ў закрытым рэжыме. Карэспандэнтку “Свабоды” не пусьцілі нават у фае Музычнага тэатру, дзе праходзіла мерапрыемства. Давялося апытваць дэлегатаў на ганку.
(Карэспандэнтка: ) “Чаго вы чакаеце для краіны ад гэтага сходу?”
(Дэлегатка: ) “Я ня вельмі падкаваны чалавек. Таму я ня ведаю, што тут за сход, каго мы тут будзем абіраць і нашто. Я дэлегатка ад 9-й больніцы”.
(Дэлегатка: ) “Мы ад РУП “Белгазтэхніка”.
(Карэспандэнтка: ) “І чаго вы чакаеце ад гэтага сходу?”
(Дэлегат: ) “Мы не гатовыя”.
(Дэлегатка: ) “Не гатовыя мы”.
(Дэлегатка: ) “Ад сходу і ад цяперашняга кіраўніцтва чакаем усяго найлепшага. Горад стаў прыгожы. Чыcтыя вуліцы, кветкі. Не баімся на вуліцы выходзіць, ня тое што ў іншых краінах. На маю думку, апазыцыі месца ў нашым грамадзтве няма”.
(Дэлегат: ) “Я Мікалай Аляксеевіч з праектнага камунальнага прадпрыемства “Менскпраект”. У мяне няма сумневу, што цяперашняя зьнешняя і ўнутраная палітыка адпавядае патрэбам і спадзяваньням беларускага народу. Але апазыцыя нам патрэбна. Яна заўжды патрэбна, пакуль ёсьць асобныя недахопы”.
(Дэлегат: ) “Белдзяржстрах”. Дэлегат Невяровіч. Мне падабаецца, як разьвіваецца наша краіна ў параўнаньні з суседнімі”.
(Карэспандэнтка: ) “Ці трэба Беларусі мяняць кіраўніцтва?”
(Дэлегат: ) “Выбары пакажуць”.
(Дэлегат: ) “Мы прадстаўнікі Менскага вагонарамонтнага заводу. Я майстар цэху”.
(Карэспандэнтка: ) “Якія вашыя мэты і задачы ў гэтым сходзе?”
(Дэпутат: ) “Каб кіраўніцтва расказала, якія ў нас пляны разьвіцьця краіны. Нам падабаецца цяперашні курс краіны, але яго трэба ўдасканальваць. Выбары шмат вырашаць, народ сам усё рашае”.
З тэатру выйшаў мужчына з рацыяй, адвёў майго апошняга суразмоўцу ўбок і нешта доўга яму гаварыў. Пасьля чаго дэлегаты сталі кідацца ад мікрафона прэч. Калі я запыталася ў чалавека з рацыяй, хто ён, ніякага адказу не атрымала.