Новы мэталёвы Ленін — вышынёй больш за два мэтры. Адна рука выцягнутая на ўсход, у бок Менску, а ў другой руцэ — шапка. Ён усталяваны на новым двухмэтровым пастамэнце.
Адкрыцьцё пачалося а дзявятай гадзіне раніцы, а прывезьлі помнік учора ўначы. Астравецкі актывіст Іван Крук з боку назіраў за дзеяй, у якой бралі ўдзел каля трыццаці чалавек, пераважна пэнсіянэры й супрацоўнікі райвыканкаму.
“Паклалі да яго кветкі, а рабочыя яшчэ працягваюць усталёўваць. Помнік прывезьлі ўначы, таму ня здолелі ўсяго зрабіць. А за чый гэта кошт — невядома. Але, відаць, што ўсё ідзе з райвыканкаму. А адлілі яго ў Лідзе”, — апавёў Іван Крук.
Помнік усталявалі на месцы ранейшага цэмэнтавага Леніна, які пачаў пакрысе рассыпацца. Месяц таму яго зьнялі й некуды зьвезьлі, а потым разабралі й пастамэнт.
Некаторыя мясцовыя жыхары думалі, што Ленін ужо ня вернецца. Пытаюся ў спадара Крука: як людзі ўспрынялі новы помнік?
“Ну як? Вось я хадзіў там, назіраў — людзі глядзяць і маўчаць. Яны рэагуюць на гэта па-свойму”.
На Гарадзеншчыне дагэтуль у кожным раённым цэнтры застаюцца помнікі Леніну. У Наваградку падчас рэканструкцыі цэнтра гораду помнік зьнесьлі, а замест яго паставілі невялікі бюст. У Астроўлі Лідзкага раёну псыхічна хворы чалавек разьбіў помнік, які стаяў насупраць касьцёлу, і пры гэтым заявіў, што помнік д’яблу ня можа стаяць насупраць храму.
У Лідзе на чыгуначным вакзале два маладыя хлопцы ўначы разьбілі помнік Леніну кувалдай — потым іх за гэта асудзілі на ўмоўны тэрмін.
Тыя падзеі мне нагадаў старшыня лідзкай арганізацыі БНФ “Адраджэньне” Станіслаў Суднік:
“Узялі кувалду й пачалі лупіць. Зьбілі голаў і пайшлі. А потым адзін другому кажа: у гэтых бальшавікоў можа быць запасная галава. І вярнуліся біць далей, але нехта затэлефанаваў, і выскачылі міліцыянты”.
Падчас рэканструкцыі цэнтру Ліды спачатку помнік Леніну зьнесьлі, але пасьля пратэстаў камуністаў вярнулі — праўда, у іншае месца.
У 1990-я невядомыя адбівалі нос у скульптуры Леніна ў Іўі, быў пашкоджаны помнік у Сьвіслачы. Дарэчы, у Сьвіслачы рашэньнем раённага савету ўсталяваны бюст Сталіна, адзіны ў Беларусі.