Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Маладафронтавец зьвярнуўся ў Генпракуратуру


Сябра Маладога Фронту Юльян Місюкевіч зьвярнуўся ў Генэральную пракуратуру з нагоды праслухоўваньня тэлефона. На апошнім допыце ў КДБ Юльян Місюкевіч даведаўся, што яго тэлефонныя размовы праслухоўваліся.

Сьледчы Бычак паказаў падрабязныя фанаграмы й сьценаграмы некаторых размоваў за лістапад-сьнежань 2010 году. Пераважная большасьць паказаных у КДБ запісаў гутарак былі да выбарчых падзеяў.

Хлопца неаднаразова дапытвалі як сьведку па справе аб масавых беспарадках 19 сьнежня.

«Быць сьведкам — хіба нагода быць праслуханым? Спадзяюся, пракурор паведаміць таксама, зь якога дазволу запісваліся мае гутаркі нават за два месяцы да падзеяў Плошчы», — сказаў Юльян Місюкевіч.

У звароце юнак просіць пісьмова паведаміць, калі й якім пракурорам была выдадзена санкцыя аб правядзеньні апэратыўных дзеяньняў у выглядзе праслухоўваньня мабільнага тэлефону.
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG