Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Байдэн абвясьціў пра выдзяленьне Ўкраіне 7,9 мільярда даляраў на абарону і перадачу авіябомбаў JSOW для F-16


Прэзыдэнт ЗША Джо Байдэн
Прэзыдэнт ЗША Джо Байдэн

Прэзыдэнт ЗША Джо Байдэн 26 верасьня абвясьціў, што выдзяляе Ўкраіне 7,9 мільярда даляраў на абарону і перадае кіраваныя авіябомбы Joint Standoff Weapon (JSOW). Пра гэта гаворыцца ў заяве, апублікаванай на сайце Белага дома.

У рамках гэтай дапамогі Ўкраіна атрымае сыстэмы супрацьпаветранай абароны, бесьпілётнікі і боепрыпасы клясу «зямля-паветра», а таксама іншыя сродкі для ўмацаваньня вайскова-прамысловага сэктару. Акрамя гэтага, ЗША перададуць Украіне дадатковую батарэю СПА Patriot і ракеты да яе.

Таксама, як паведаміў Байдэн, для павелічэньня дальнабойных магчымасьцяў Украіны ён прыняў рашэньне аб пастаўцы Ўкраіне крылатых авіябомбаў JSOW, якія выкарыстоўваюцца на зьнішчальніках F-16 і здольныя паражаць цэлі на адлегласьці больш за 130 кілямэтраў. Крыніца ABC News у Пэнтагоне раней паведаміла, што «існуе некалькі вэрсіяў JSOW, але тыя, якія адпраўляюць ва Ўкраіну, абсталяваныя касэтнымі боепрыпасамі». У заяве не ўдакладняецца, ці зможа Ўкраіна выкарыстоўваць JSOW для ўдараў па тэрыторыі Расеі.

У рамках павышэньня патэнцыялу Ўзброеных сіл Украіны Мінабароны ЗША навучыць яшчэ 18 украінскіх пілётаў кіраваць зьнішчальнікамі F-16.

Таксама ў паведамленьні гаворыцца, што ўлады ЗША ў каардынацыі зь міжнароднымі партнэрамі працуюць над разбурэньнем глябальнай сеткі, якая выкарыстоўвае крыптавалюту, сярод іншага, для ўхіленьня ад санкцыяў, уведзеных супраць Расеі, і адмываньня грошай.

Прэзыдэнт ЗША паведаміў, што мае намер арганізаваць у кастрычніку сустрэчу на ўзроўні лідэраў Кантактнай групы па абароне Ўкраіны ў Нямеччыне для «каардынацыі намаганьняў».

  • Мінабароны ЗША раней абвясьціла пра новы пакет дапамогі Ўкраіне на суму 375 мільёнаў даляраў. У яго ўвайшлі боепрыпасы для РСЗА HIMARS, артылерыйскія снарады калібру 105 мм і 155 мм, супрацьтанкавыя сыстэмы Javelin і AT-4, браняваныя і абароненыя ад мінаў аўтамабілі, маставыя сыстэмы, а таксама зброя, боепрыпасы, дапаможнае абсталяваньне і запасныя дэталі да раней перададзенага ўзбраеньня.

Форум

Камэнтаваць тут можна праз Disqus. Калі вы ў Беларусі, любы камэнтар можа быць падставай для перасьледу з боку ўладаў.
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG