Лінкі ўнівэрсальнага доступу

«Ня будзе Сашкі праз год ці два. Ня ўмее ён», — Мікалай Халезін ў праекце «Сьведкі Лукашэнкі»


Аляксандар Лукашэнка, 22 лістапада 1996 году
Аляксандар Лукашэнка, 22 лістапада 1996 году

У праекце «Сьведкі Лукашэнкі» арт-дырэктар Беларускага Свабоднага тэатру Мікалай Халезін узгадвае, што ў 1994 годзе ён, як і многія ў той час, не лічыў, што Аляксандар Лукашэнка можа надоўга затрымацца ва ўладзе.

Публікуем урывак з інтэрвію Халезіна:

— Я думаў, што праз два гады яго ўжо ня будзе. Бо ён проста ня вытрымае. Мы прыехалі ў вёску Александрыю, дзе Лукашэнка жыў у дзяцінстве, і сяброўка ягонай мамы сказала нам: «Ня будзе Сашкі праз год ці два. Ня ўмее ён». І ў гэтае «ня ўмее ён» я неяк верыў.

Але потым я паехаў на стажыроўку ў Gazeta Wyborcza. І мы сядзім зь легендарным рэдактарам гэтай газэты Адамам Міхнікам у ягоным кабінэце (гэта быў 1996 год, ужо пасьля рэфэрэндуму), і я кажу: «Усё — яму, Лукашэнку, канец». А Адам мне адказвае: «Не, не, Коля, не. 16 гадоў».

І мне тады стала рэальна страшна. Якіх 16 гадоў? А атрымалася 30.

Цалкам інтэрвію з Мікалаем Халезіным у праекце «Сьведкі Лукашэнкі» глядзіце тут:

«Сьведкі Лукашэнкі»

«Сьведкі Лукашэнкі» – сэрыя відэаінтэрвію зь людзьмі, якія паспрабуюць ацаніць тое, што і чаму адбылося ў Беларусі ў 1994 годзе і як зьмянілася беларускае грамадзтва за гэтыя 30 гадоў.

Сёлета спаўняецца 30 гадоў з моманту першых прэзыдэнцкіх выбараў у Беларусі. Чаму тагачаснае беларускае грамадзтва выбрала Аляксандра Лукашэнку, ці магло ўсё скласьціся па-іншаму або менавіта такі вынік быў тады наканаваным? Які шлях прайшло беларускае грамадзтва за гэтыя 30 гадоў, ці вывучыла яно ўрокі гісторыі?

Гэтыя ды іншыя тэмы Віталь Цыганкоў абмяркоўвае з гасьцямі Свабоды ў праекце «Сьведкі Лукашэнкі».

ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА:

  • 16x9 Image

    Віталь Цыганкоў

    Віталь Цыганкоў скончыў факультэт журналістыкі БДУ. Адзін з двух заснавальнікаў першага недзяржаўнага агенцтва навінаў БелаПАН. Працаваў ў газэтах «Звязда», быў карэспандэнтам у Беларусі расейскай «Независимой газеты», Associated Рress, аглядальнікам у газэце «Свабода». На беларускай Свабодзе ад 1994 году. Карэспандэнт расейскай Свабоды ў Беларусі.
     

Форум

Камэнтаваць тут можна праз Disqus. Калі вы ў Беларусі, любы камэнтар можа быць падставай для перасьледу з боку ўладаў.
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG