Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Пасьля апэрацыі пагрозы жыцьцю Робэрта Фіцы няма, — славацкі віцэ-прэм’ер


Робэрт Фіца на выязным паседжаньні ўраду ў мястэчку Гандлава перад замахам на сваё жыцьцё
Робэрт Фіца на выязным паседжаньні ўраду ў мястэчку Гандлава перад замахам на сваё жыцьцё

Напярэдадні на славацкага прэм’ера ўчынілі замах.

Прэм’ер-міністар Славаччыны Робэрт Фіца больш не знаходзіцца ў небясьпецы для жыцьця, заявіў прадстаўнік ураду. Ягоныя словы перадае Reuters.

Узброены мужчына пяць разоў стрэліў у 59-гадовага Фіцу, у выніку чаго прэм’ер-міністар апынуўся ў цяжкім стане і быў праапэраваны празь некалькі гадзін увечары ў сераду.

«Я быў вельмі шакаваны… на шчасьце, наколькі я ведаю, апэрацыя прайшла добра — і я думаю, што ўрэшце ён выжыве… у гэты момант ён не знаходзіцца ў небясьпечнай для жыцьця сытуацыі», — заявіў віцэ-прэм’ер Славаччыны і міністар навакольнага асяродзьдзя Томаш Тараба BBC Newshour.

Тараба сказаў, што адна куля прайшла праз жывот Фіцы, а другая трапіла ў сустаў.

Выданьне Aktuality.sk са спасылкай на неназваную крыніцу паведаміла, што Фіца пасьля апэрацыі ў стабільным стане, што фактычна пацьвярджае словы Тарабы.

Форум

Камэнтаваць тут можна праз Disqus. Калі вы ў Беларусі, любы камэнтар можа быць падставай для перасьледу з боку ўладаў.
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG