Лінкі ўнівэрсальнага доступу

МЗС Таджыкістану: Амаль тысячу нашых грамадзян трымаюць у расейскім аэрапорце


Самалёты ў расейскім аэрапорце Ўнукава, архіўнае фота
Самалёты ў расейскім аэрапорце Ўнукава, архіўнае фота

Прадстаўнік Міністэрства замежных спраў Таджыкістану паведаміў, што па стане на канец дня 27 красавіка ў зоне часовага ўтрыманьня грамадзян Міжнароднага аэрапорту Ўнукава расейскай сталіцы «без забесьпячэньня належных санітарных умоў» знаходзіліся 954 чалавекі, таджыцкія грамадзяне.

Раней МЗС Таджыкістану рэкамэндавала грамадзянам краіны «часова ўстрымацца ад паездак на тэрыторыю Расеі на ўсіх відах транспарту бяз вострай неабходнасьці».

Міністар замежных спраў Таджыкістану Сіроджыдзін Мухрыдзін у красавіку заявіў, што «непрадуманая інфармацыйная кампанія» ў Расеі фармуе «нэгатыўнае ўспрыманьне ў дачыненьні да грамадзян Таджыкістана і таджыкаў». Грамадзяне Таджыкістану і іншых краін Цэнтральнай Азіі сутыкнуліся з новай хваляй ксэнафобіі ў Расеі пасьля тэракту ў падмаскоўным гандлёва-забаўляльным цэнтры «Крокус Сіці Хол». Большасьць арыштаваных падазраваных у справе — грамадзяне Таджыкістану.

Форум

Камэнтаваць тут можна праз Disqus. Калі вы ў Беларусі, любы камэнтар можа быць падставай для перасьледу з боку ўладаў.
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG