Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Першы пашпарт замежніка выдалі беларусу ў Славеніі


Пашпарт замежніка ў Славеніі
Пашпарт замежніка ў Славеніі

Пра гэта паведаміла Прадстаўніцтва Аб’яднанага пераходнага кабінэту (АПК) па замежных справах.

У 9-гадовага беларуса пашпарт канчаўся ў чэрвені 2024 году. Бацькі зьвярнуліся для хлопца па пашпарт замежніка — і атрымалі адмову. Аднак урэшце гэтай справе далі рады. Паспрыяла, сярод іншага, Народная амбасада Беларусі ў Славеніі. Яна інфармуе славенскія МЗС і МУС аб праблемах беларусаў у краіне, наступствах указу Лукашэнкі № 278 і досьведзе іншых краін у вырашэньні падобных праблемаў.

Пасьля ліста ў МЗС Славеніі бацькі беларуса паўторна зьвярнуліся па пашпарт замежніка для сына і атрымалі станоўчы адказ. Пашпарт замежніка выдалі на 2 гады.

«Спадзяёмся, што пазытыўны досьвед з атрыманьнем пашпарта замежніка ў Славеніі стане станоўчым прэцэдэнтам ня толькі для ўладаў Славеніі, але і для кіраўніцтва іншых краін», — зазначыла прадстаўніца Народнай амбасады Беларусі ў Славеніі Аляксандра Мамаева.

Цяпер у фокусе працы Народнай амбасады Беларусі ў Славеніі і дыяспары — пытаньне дакумэнтаў для дзяцей, народжаных у Славеніі.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG