«Розныя запалохваньні, што да „падарожжа“ або „міграцыі“ ядзернай зброі з Расейскай Фэдэрацыі ў розныя куткі сьвету, — мы чулі неаднаразова. І пра разьмяшчэньне будучай ядзернай зброі на часова акупаванай тэрыторыі Крыму, і цяпер мы чуем інфармацыю наконт Беларусі», — сказаў Зяленскі на прэс-брыфінгу прэзыдэнтаў Літвы, Польшчы і Ўкраіны.
«Я лічу, што з такімі рэчамі нельга гуляць. А для Ўкраіны гэта даволі звычайная сытуацыя адносна чарговай інфармацыйнай атакі з боку Расеі і пэўных прадстаўнікоў Беларусі.
Прынамсі, мы будзем дакладна ведаць, калі гэта адбудзецца, дзе знаходзіцца частка ядзернай зброі Расеі».
Паводле Зяленскага, краіны NATO таксама ўвядуць жорсткія санкцыі супраць Расеі і Беларусі, калі зьявяцца доказы разьмяшчэньня ядзернай зброі ў трэцяй краіне. Таму прэзыдэнт Украіны лічыць, што расейскі ўрад на такі крок ня пойдзе.
- 18 сьнежня міністар замежных справаў Уладзімір Макей заявіў, што Беларусь гатовая разьмясьціць на сваёй тэрыторыі расейскую ядзерную зброю «для абароны ад агрэсіі NATO».
- У кастрычніку ўкраінскія ўлады паведамілі, што Расея разьмясьціла ў часова акупаваным Крыме дзясяткі носьбітаў ядзернай зброі.