Лінкі ўнівэрсальнага доступу

САЗ: каранавірус, найхутчэй, мае жывёльнае паходжаньне


Ухань, Кітай
Ухань, Кітай

Сусьветная арганізацыя аховы здароўя выказвае меркаваньне, што каранавірус новага тыпу SARS-CoV-2 мае натуральнае, жывёльнае паходжаньне.

Як паведамляе DW, прадстаўнік САЗ Фадэла Чаіб заявіў сёньня на прэсавай канфэрэнцыі ў Жэнэве, што ўся інфармацыя, якая вядомая на гэты момант, сьведчыць пра тое, што вірус ня быў створаны ў лябараторыі або нейкім падобным чынам.

Фадэла Чаіб сказаў, што, найхутчэй, носьбітам вірусу была жывёла, а менавіта кажан. Але пакуль нельга сказаць, якім чынам вірус пераадолеў відавы барьер і перайшоў да чалавека.

Раней кіраўніцтва вірусалягічнага навукова-дасьледчага інстытуту ў кітайскім горадзе Ўхане катэгарычна адпрэчыла здагадкі пра тое, што гэтая лябараторыя магла быць неяк датычная да распаўсюджваньня новага каранавірусу, што стала прычынай пандэміі.
Гіпотэзу пра датычнасьць уханьскіх вірусолягаў да пандэміі выказаў амэрыканскі тэлеканал FOX News.

Шэраг краін, у прыватнасьці Аўстралія, заклікалі да незалежнага расьсьледаваньня акалічнасьцяў пачатку ўспышкі інфэкцыі ва Ўхане ў канцы мінулага году.

Паводле афіцыйных дадзеных САЗ, першыя заражаныя былі зьвязаныя з рынкам ва Ўхане, на якім, у прыватнасьці, прадаваліся тушы дзікіх жывёл — магчыма, інфікаваных. Аднак выразнай карціны таго, як менавіта чалавек стаў носьбітам вірусу і калі дакладна гэта адбылося, пакуль няма.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG