Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Намесьніца міністра аховы здароўя пра сытуацыю ў Докшыцах: «Я пра лічбы гаварыць ня буду»

абноўлена

Намесьніца міністра аховы здароўя Алена Богдан
Намесьніца міністра аховы здароўя Алена Богдан

Адказваючы на пытаньне Свабоды 10 красавіка пра сытуацыю ў Докшыцах, намесьніца міністра аховы здароўя Алена Богдан адмовілася называць колькасьць хворых з каранавірусам.

«Я пра лічбы гаварыць ня буду. Ёсьць хворыя ў Докшыцкім раёне, як і ў многіх іншых раёнах. Там яе [хваробы. — РС] ня больш, чым у некаторых іншых», — сказала яна.

«Ці значыць гэта, што там звычайная сытуацыя?» — задалі мы ўдакладняльнае пытаньне.

«Чаму яна надзвычайная? Толькі таму, што там захварэлі людзі, якія працуюць у пэўным месцы? Мы з вамі хочам паказаць, што ў нейкім раёне надзвычайная сытуацыя. Надзвычайная сытуацыя ва ўсім сьвеце. Мы шпіталізавалі людзей, знайшлі кантакты першага ўзроўню. Шпіталізаваным мы даем лекі. Мэдработнікі, якія зь імі працуюць, апранутыя ў ахоўныя сродкі. Чаму гэта надзвычайная сытуацыя? Гэта прагназаваная і чаканая намі сытуацыя. Мы не павінны на нейкіх прыкладах казаць: „Ах, там такое здарылася“. Сыстэма спрацавала, мы іх знайшлі. А 1, 2 ці 3 — мы гатовыя да розных сцэнараў разьвіцьця падзей», — сказала Алена Богдан.

Паводле афіцыйных дадзеных, на 7 красавіка ў 7-тысячных Докшыцах зафіксавалі 85 выпадкаў пнэўманіі і адзінкавыя выпадкі каранавірусу. Колькі менавіта ў горадзе хворых на каранавірус, жыхарам ня кажуць ні мясцовыя ўлады, ні мэдыкі.

Што трэба ведаць пра новы каранавірус, які выклікае COVID-19

  • Невядомы раней вірус выявілі ў кітайскім горадзе Ўхань у сьнежні 2019 году.
  • Афіцыйнай назвай хваробы ад новага каранавірусу з Кітаю стала COVID-19 (coronavirus disease).
  • Сусьветная арганізацыя здароўя рэкамэндуе трымацца далей ад людзей, якія чхаюць і кашляюць, добра мыць рукі, ня есьці дрэнна апрацаванае (недасмажанае або недаваранае) мяса, абмежаваць сацыяльныя кантакты.
  • Сусьветная арганізацыя здароўя абвясьціла распаўсюд каранавіруснай інфэкцыі COVID-19 у сьвеце пандэміяй.

  • Праявы каранавірусу падобныя да іншых вострых вірусных захворваньняў. Ён суправаджаецца павышанай тэмпэратурай, ліхаманкай і цяжкасьцямі дыханьня, у хворага могуць зьяўляцца кашаль, млявасьць, пагаршэньне агульнага стану; можа выклікаць бранхіт і пнэўманію.
  • Каранавірусы — сямейства з больш як 30 вірусаў, якія былі ўпершыню выдзеленыя ў 1965 годзе. Паражаюць людзей, свойскіх жывёлаў, сьвіней, буйную рагатую жывёлу, птушак і здольныя правакаваць пашкоджаньне дыхальнай сыстэмы, страўнікава-кішачнага тракту, нэрвовай сыстэмы. Вядома, што інфэкцыя перадаецца ад чалавека да чалавека. Сярод сымптомаў — гарачка, кашаль і цяжкае дыханьне. Паколькі гэтыя сымптомы падобныя да многіх іншых рэсьпіратарных захворваньняў, неабходны дадатковы скрынінг. ​

Найважнейшыя пытаньні і адказы пра каранавірус

Беларускія мэдыкі, якія загінулі падчас пандэміі COVID-19. СЬПІС ПАМЯЦІ

Камэнтаваць тут можна праз Facebook. Калі вы ў Беларусі, любы камэнтар можа быць падставай для перасьледу з боку ўладаў

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG