Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Канадзкая тэлевізія выдаліла з фільму «Адзін дома 2» сцэну з Дональдам Трампам. Выбухнуў скандал


Гатэль "Плаза" ў Нью-Ёрку, дзе адбывалася сцэна з фільму
Гатэль "Плаза" ў Нью-Ёрку, дзе адбывалася сцэна з фільму

Канадзкая тэлекампанія CBC выразала сцэну з Дональдам Трампам са свайго каляднага паказу вядомага і папулярнага фільму «Адзін дома 2: Згублены ў Нью-Ёрку» (1992). Выдаленьне сцэны выклікала супрацьлеглыя рэакцыі сярод публікі ў ЗША.

На тое, што ў фільме няма сцэны з Дональдам Трампам, зьвярнуў увагу тэлеканал Fox News у перадачы Fox & Friends. Мадэратар перадачы закінуў апанэнтам Трампа, што, выдаляючы сцэну, яны імкнуліся сьцерці імідж Трампа з 1990-х гадоў як адной з найбольш улюбёных публічных асобаў. Адны карыстальнікі сацсетак з гэтым меркаваньнем пагадзіліся. Іншыя, наадварот, павіншавалі Канаду з такім крокам.

У згаданай сцэне галоўны герой Кэвін ідзе калідорам люкс-гатэля Plaza, які належаў Трампу ў часе здымак фільму, і пытаецца мінака (якраз Дональда Трампа), як прайсьці ў вэстыбюль. Трамп адказвае: «Наўпрост калідорам і налева», а потым яшчэ азіраецца на Кэвіна. На гэтым зьяўленьне Трампа ў фільме сканчаецца.

Прэсавы прадстаўнік канадзкай тэлевізіі CBC паведаміў, што тэлеканал выдаліў гэтую 9-сэкундавую сцэну яшчэ ў 2014 годзе, калі Трамп нават не заяўляў, што будзе балятавацца ў прэзыдэнты. Паводле прадстаўніка CBC, агулам з фільму «Адзін дома 2» выразалі восем хвілін матэрыялу, які ня меў істотнага значэньня для сюжэту, каб такім чынам вызваліць месца для рэклямы.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG