Аляксандар Лукашэнка не зьяўляецца на публіцы з 28 ліпеня. 30 ліпеня прэс-сакратарка Лукашэнкі Натальля Эйсмант абвергла інфармацыю пра інсульт кіраўніка Беларусі.
Пра меркаваную хваробу Лукашэнкі першым паведаміў расейскі ананімны Telegram-канал «Незыгарь», а потым украінскі сайт Dsnews.ua. У публікацыі апошняга адзначалася, што Аляксандар Лукашэнка з 28 ліпеня не зьяўляўся на публічных мерапрыемствах. А 26 ліпеня ён павінен быў прыехаць у Гомель, аднак візыт не адбыўся.
Карыстальнікі сацыяльных сетак рэагуюць на адсутнасьць Аляксандра Лукашэнкі ў публічнай прасторы: