Лінкі ўнівэрсальнага доступу

У Гомлі завялі крымінальную справу супраць чыноўніцы аблвыканкаму, якая звольнілася 6 дзён таму


Ілюстрацыйнае фота
Ілюстрацыйнае фота

Упраўленьне Сьледчага камітэту ў Гомельскай вобласьці завяло крымінальную справу супраць былой старшыні камітэту эканомікі Гомельскага аблвыканкаму Эльвіры Карніцкай, паведамілі 25 красавіка ў ведамстве.

Карніцкую абвінавачваюць у злоўжываньні службовымі паўнамоцтвамі, якія мелі цяжкія наступствы, паводле трэцяй часткі крымінальнага артыкула 424. Былой чыноўніцы пагражае ад трох да дзесяці гадоў зьняволеньня. Паводле інфармацыі TUT.BY, Карніцкую затрымалі.

Карніцкая кіравала камітэтам эканомікі 10 гадоў і звольнілася 19 красавіка. У Гомельскім аблвыканкаме сьцьвярджалі, што чыноўніца сышла па згодзе бакоў і «ніякага крыміналу тут няма», пісаў БелаПАН.

У красавіку за атрыманьне хабару затрымалі былога кіраўніка Гомельскага райвыканкаму Аляксандра Сітніцу. Раней Сітніцу вызвалілі ад пасады за грубае парушэньне службовых абавязкаў (прагулы) згодна з распараджэньнем старшыні Гомельскага аблвыканкаму Ўладзімера Дворніка.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG