Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Дэпутат Марзалюк прапанаваў вывучаць гуманітарныя прадметы ва ўсіх школах па-беларуску


Ілюстрацыйнае фота
Ілюстрацыйнае фота

На другім зьезьдзе беларускіх навукоўцаў дэпутат Палаты прадстаўнікоў Ігар Марзалюк прапанаваў праводзіць масавую працу па папулярызацыі беларускай мовы «​бяз гвалту і навязваньня»​, паведамляе БелаПАН.

«Мы павінны памятаць, што ў беларускай мовы няма іншай радзімы, акрамя Беларусі. Акрамя нашай дзяржавы, нашай улады, грамадзтва, прэзыдэнта яе няма каму больш абараніць», — сказаў дэпутат.

Марзалюк прапанаваў паступова перайсьці ва ўсіх школах Беларусі да вывучэньня гуманітарных прадметаў цалкам па-беларуску. Дакладныя навукі дэпутат прапанаваў вывучаць па-расейску.

Ці маюць вывучаць на расейскай мове дакладныя навукі ў беларускамоўных школах, не ўдакладняецца.

Таксама Марзалюк прапанаваў задумацца пра вывучэньне ў школе «трэцяй эўрапейскай мовы».

Акрамя гэтага, дэпутат прапанаваў зьвярнуць увагу на нацыянальнае літаратуразнаўства і лінгвістыку, бо, на думку Марзалюка, літаратура замяняе беларусам філязофію, сацыялёгію і гісторыю.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG