Міхэіл Саакашвілі заявіў, што ўлады Украіны пазбавілі яго грамадзянства на падставе анкеты, якую запаўняў і падпісваў ня ён. Былы кіраўнік Адэская вобласьці запатрабаваў правесьці «графічную экспэртызу» і абвінаваціў украінскія ўлады ў зьдзяйсьненьні крымінальнага злачынства.
Анкету Саакашвілі раней апублікаваў дэпутат Вярхоўнай Рады Ўладзімір Ар'еў. Ён заявіў, што былога прэзыдэнта Грузіі пазбавілі грамадзянства праз тое, што ён нібыта дапусьціў памылкі пры запаўненьні дакумэнтаў.
У адказ на заяву Саакашвілі ўкраінскі дэпутат заявіў, што анкета Саакашвілі аб грамадзянстве, якую той назваў падробкай, у справе Дзяржаўнай міграцыйнай службы Ўкраіны.
«Я пачаў цікавіцца. Аказалася, анкету ў міграцыйную службу (зь якой матэрыялы пайшлі ў адміністрацыю прэзыдэнта) у 2015 годзе рыхтавалі і падавалі яго памочнікі, а ня ён сам. Яшчэ задняй датай афармлялі», — заявіў Ар'еў 29 ліпеня ўвечары.
«І калі подпіс не Саакашвілі, то ўзьнікае новая, яшчэ больш актуальнае пытаньне — грамадзянства было нададзена на падставе фальшывых дакумэнтаў? А гэта ўжо значна больш сурʼёзна, чым проста хлусьня ў анкеце», — дадаў дэпутат у фэйсбуку.
26 ліпеня што прэзыдэнт Украіны Пятро Парашэнка пазбавіў Саакашвілі ўкраінскага грамадзянства. Падставай названае тое, што пры афармленьні дакумэнтаў на грамадзянства Саакашвілі падаў ілжывыя зьвесткі.