Лінкі ўнівэрсальнага доступу

У Менску забаранілі пікет супраць вучэньняў «Захад-2017»


Зьміцер Касьпяровіч
Зьміцер Касьпяровіч

Менгарвыканкам забараніў кіраўніку Менскай гарадзкой арганізацыі БНФ Зьмітру Касьпяровічу правядзеньне пікету супраць вайсковых вучэньняў «Захад-2017» насупраць амбасады Расейскай Фэдэрацыі ў Менску.

Заяўка была пададзеная на пляцоўку перад домам 26 па вул. Старавіленскай у адпаведнасьці з патрабаваньнямі заканадаўства, у тым ліку было дакладна выкананае патрабаваньне закону, што масавыя акцыі не могуць праводзіцца бліжэй за 50 мэтраў ад дыпляматычных прадстаўніцтваў, паведамляе сайт партыі БНФ.

Аднак, пікет быў забаронены празь дзьве прычыны: 1) немагчыма вызначыць канкрэтнае месца правядзеньня, 2) у заплянаваным месцы правядзеньня пікету заплянаванае правядзеньне небясьпечных рамонтных працаў.

Рашэньне пра забарону мерапрыемства, хоць і датаванае 21 ліпеня, было ўручанае заяўніку толькі сёньня пасьля шматлікіх запытаў у Менгарвыканкам.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG