Інтэрпол спыніў вышук экс-прэзыдэнта Ўкраіны Віктара Януковіча.
Як паведаміў «Украінскай праўдзе» прадстаўнік Нацыянальнай паліцыі Яраслаў Тракала, такая інфармацыя паступіла з самой міжнароднай паліцыі. Цяпер у яе вышуку не няма і сына былога прэзыдэнта — Аляксандра Януковіча.
Украінскае нацыянальнае бюро Інтэрполу перадало ўсю атрыманую інфармацыю генэральнай пракуратуры.
Прычыны такога рашэньня пакуль не зразумелыя.
4 траўня ў Кіеве адбудзецца падрыхтоўчае судовае пасяджэньне па справе аб абвінавачваньні Віктара Януковіча ў дзяржаўнай здрадзе — за дачыненьне да гібелі больш як 100 чалавек падчас народных выступаў на Майдане ў лютым 2014 году. Тады ж Вярхоўная Рада адхіліла Януковіча ад пасады кіраўніка дзяржавы.
Цяпер ён знаходзіцца на тэрыторыі Расеі, якая дала яму часовы прытулак.