Лінкі ўнівэрсальнага доступу

«Ісламская дзяржава» ўзяла адказнасьць за напад на прыёмную ФСБ у Хабараўску


Супрацоўнікі спэцслужбаў ля будынку ФСБ у Хабараўску
Супрацоўнікі спэцслужбаў ля будынку ФСБ у Хабараўску

Экстрэмісцкая групоўка «ісламская дзяржава» узяла на сябе адказнасьць за напад на прыёмную ўпраўленьня ФСБ Расеі па Хабараўскім краі, паведаміла група SITE, якая адсочвае паведамленьні ісламістаў у сацыяльных сетках і мэсанджарах.

Хто расстраляў прыёмную ФСБ у Хабараўску
пачакайце

No media source currently available

0:00 0:02:26 0:00


Узброены чалавек пранік у будынак прыёмнай упраўленьня ФСБ па Хабараўскім краі ў пятніцу ў 17:02 паводле мясцовага часу і застрэліў двух чалавек, пасьля чаго сам быў застрэлены. У выніку нападу загінуў супрацоўнік ФСБ і адзін наведвальнік.

Як стала вядома пазьней, перад гэтым нападнік скраў у стралковым клюбе карабін і два пісталета і забіў інструктара. У ФСБ паведамілі, што злачынца – 18-гадовы мясцовы жыхар, які належаў, паводле некаторых дадзеных, да нэанацысцкай групы. Ні пра якія сувязі з ісламістамі спэцслужбы ня згадвалі.

«Ісламская дзяржава» – не адзіная арганізацыя, якая ўзяла на сябе адказнасьць за напад. Ліст выданьню «Медуза» напісалі сябры групоўкі «Руская паўстанцкая армія». Яго аўтары растлумачылі, што так змагаюцца з «рэпрэсіўным рэжымам Пуціна і яго карных органаў». Ніякіх афіцыйных пацьверджаньняў таму што да здарэньня можа быць датычная гэтая групоўка, няма.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG