Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Анкара не дазволіла апублікаваць справаздачу пра сытуацыю ў турэцкіх турмах


Турма ў навакольлях Стамбулу.
Турма ў навакольлях Стамбулу.

Улады Турэччыны перашкаджаюць публікацыі справаздачы Камітэту супраць катаваньняў Рады Эўропы аб стане спраў у турэцкіх турмах.

Пра гэта паведаміў кіраўнік камітэту Мікалай Гнатоўскі. Паводле ягоных словаў, для публікацыі дакумэнту неабходны дазвол уладаў у Анкары, паведамляе Deutsche Welle.

Экспэртная група Камітэту наведала турмы Анкары, Стамбулу і Ізьміру. Пасьля задушэньня путчу ў ліпені 2016 году адбыліся масавыя арышты. Да пачатку красавіка сёлета ў камэрах папярэдняга зьняволеньня знаходзіліся каля пяцідзесяці тысяч чалавек, абвінавачаных у сувязях з апазыцыйным прапаведнікам Фэтхулахам Гюленам.

Турэччына далучылася да Міжнароднай канвэнцыі супраць катаваньняў у 1989 годзе. Дамова дазваляе праваабаронцам наведваць зьняволеных у турмах. Турэцкія ўлады заблякавалі публікацыю трох апошніх справаздач.

У той жа час, напрыклад, Расея дазволіла публікацыю толькі трох з 26 справаздач.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG