Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Дэпутаты пачнуць разглядаць законапраект аб барацьбе з тэрарызмам, унесены Лукашэнкам


19 красавіка Палата прадстаўнікоў прыступіць да разгляду ў першым чытаньні законапраекту «Аб унясеньні зьменаў і дадаткаў у некаторыя законы Рэспублікі Беларусь у пытаньнях барацьбы з тэрарызмам».

Законапраект быў унесены ў парлямэнт кіраўніком дзяржавы 2 лютага сёлета, піша БелаПАН.

Зьмены закрануць Крымінальны кодэкс, Кодэкс аб адміністрацыйных правапарушэньнях, закон «Аб барацьбе з тэрарызмам».

Так, пашыраецца артыкул, у якім гаворыцца аб «фінансаваньні тэрарыстычнай дзейнасьці». У артыкул дадаецца і адказнасьць за фінансаваньне «у тым ліку ў мэтах праезду да месца навучаньня для ўдзелу ў тэрарыстычнай дзейнасьці».

Асноўныя папраўкі, прапанаваныя законапраектам, тычацца закону аб барацьбе з тэрарызмам. Даецца вызначэньне паняцьцю

«Крытычна важныя абʼекты»: гэта «абʼекты..., парушэньне функцыянаваньня якіх у выніку акту тэрарызму можа спрыяць дэстабілізацыі грамадзкага парадку»

і дасягненьню іншых мэтаў тэрарызму і (або) пацягнуць за сабой чалавечыя ахвяры, прычыненьне шкоды здароўю людзей або навакольнаму асяродзьдзю, значныя матэрыяльныя страты і парушэньне ўмоваў жыцьцядзейнасьці людзей.

Іншы дадатак, напрыклад, надае права стварэньня штабу для кіраваньня антытэрарыстычнай апэрацыяй Службе бясьпекі прэзыдэнта.

У закон прапануецца ўвесьці яшчэ адзін новы артыкул — «Выкананьне міжнародных абавязацельстваў Рэспублікі Беларусь у галіне барацьбы з тэрарызмам». У ім прапісваецца прыняцьце захадаў па выкананьні рэзалюцыяў Рады бясьпекі ААН, датычных барацьбы з тэрарызмам.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG