Лінкі ўнівэрсальнага доступу

 
Дэпутат Марзалюк запытаў начальніка Магілёўскай абласной міліцыі, чаму затрымалі ўдзельнікаў «Маршу недармаедаў»

Дэпутат Марзалюк запытаў начальніка Магілёўскай абласной міліцыі, чаму затрымалі ўдзельнікаў «Маршу недармаедаў»


Дэпутат Палаты прадстаўнікоў Ігар Марзалюк. «Марш недармаедаў» у Магілёве 15 сакавіка 2017 году
Дэпутат Палаты прадстаўнікоў Ігар Марзалюк. «Марш недармаедаў» у Магілёве 15 сакавіка 2017 году

Дэпутат Палаты прадстаўнікоў Ігар Марзалюк накіраваў запыт начальніку УУС Магілёўскага аблвыканкама «з просьбай інфармаваньня аб прычынах затрыманьня» удзельнікаў праведзенага 15 сакавіка ў Магілёве «Маршу недармаедаў».

Пра гэта дэпутат паведаміў у адказ на зварот да яго магілёўскіх праваабаронцаў Аляксандра Буракова, Барыса Бухеля і Аляксея Колчына. Яны, у прыватнасьці, прасілі дапамагчы ў вызваленьні і рэабілітацыі асуджаных удзельнікаў акцыі.

Як паведамлялася, у чарговай акцыі супраць дэкрэта № 3 «аб дармаедах» у Магілёве 15 сакавіка ўзялі ўдзел ад 300 да 500 чалавек, у тым ліку Марзалюк, які выступіў перад прысутнымі. Пасьля акцыі прыблізна 10 чалавек былі з выкарыстаньнем сілы затрыманыя, а пасьля асуджаныя. Двое з іх, Зьміцер Люнтаў і Алег Мяцеліца, арыштаваныя на 15 і 12 сутак адпаведна.

У сваім адказе Марзалюк піша, што калі затрыманыя парушылі заканадаўства, то адміністрацыйнае спагнаньне накладзенае на іх правамернае і меры па іх вызваленьні і рэабілітацыі ня могуць быць прынятыя.

Пры гэтым Марзалюк пакінуў без адказу пытаньне аўтараў звароту, ці лічыць ён справядлівым, што ўдзельнікаў мітынгу ў Магілёве 15 сакавіка, на якім выступаў дэпутат, пакаралі штрафамі і арыштамі, нягледзячы на яго словы аб дэмакратыі і захаваньні правоў чалавека.

Адказ Марзалюк даў на расейскай мове, нягледзячы на тое што заканадаўства аб зваротах грамадзян абавязвае даваць адказ на мове звароту, у гэтым выпадку беларускай. Як паведаміў БелаПАН Аляксандр Буракоў, верагодна, праваабаронцы зьвернуцца ў адпаведныя органы, каб прыцягнуць дэпутата да адказнасьці за парушэньне заканадаўства.

Зараз іншы магілёўскі праваабаронца, Аляксандр Хамратаў, запатрабаваў ад міліцыі прыцягнуць да адміністрацыйнай адказнасьці Ігара Марзалюка за ўдзел у несанкцыянаваным мітынгу супраць дэкрэта прэзыдэнта № 3. Органы правапарадку пачалі дадатковую праверку дзеяньняў дэпутата падчас несанкцыянаванага мітынгу ў Магілёве.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава
XS
SM
MD
LG