Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Форум «Свабоду палітвязьням» прызнаў палітвязьнямі фігурантаў «справы Белага легіёну»


На чарговым пасяджэньні форуму «Свабоду палітвязьням» два дзясяткі фігурантаў «справы Белага легіёну», якіх абвінавачваюць у «падрыхтоўцы масавых беспарадкаў» і «стварэньні незаконнага ўзброенага фармаваньня», былі прызнаныя палітвязьнямі, перадае «Новы час».

«Прысутным тут людзям даказваць, што крымінальныя справы супраць гэтых хлопцаў сфабрыкаваныя, ня трэба. Мы мусім гэта давесьці да праваабарончых арганізацыяў і да эўрапейскіх структураў», — заявіў сустаршыня БХД Павал Севярынец.

Ён зазначыў, што ўдзельнікі форуму будуць прыкладаць высілкі, каб прынамсі праваабаронцы «Вясны» назвалі фігурантаў справы палітвязьнямі.

Нядаўна вызвалены Андрэй Бандарэнка заявіў, што паведамленьні дзяржаўнай прэсы з адназначна абвінаваўчай пазыцыяй у дачыненьні да актывістаў «Маладога Фронту» і былых сяброў «Белага легіёну» сьведчыць пра тое, што справа палітычна матываваная. Зь іншага боку, пакуль няма дакладнай інфармацыі, каб мець падставы адназначна лічыць палітвязьнямі некаторых фігурантаў справы.

Якіх палітычных наступстваў варта чакаць ад прапагандысцкай кампаніі вакол справы «Белага легіёну»?

«Вясна» ж чакае суду, калі будзе поўная інфармацыя ў справе, каб прызнаць або не прызнаць фігурантаў справы палітвязьнямі.

Падобная сытуацыя была з блогерам Эдуардам Пальчысам: «Вясна» чакала больш падрабязных зьвестак пра абвінавачаньне, а калі атрымала іх у час суду, прызнала Пальчыса палітвязьнем.

Тым часам прадстаўнікі беларускай апазыцыі расказалі польскім дэпутатам пра «справу Белага легіёну» у час візыту парлямэнцкай дэлегацыі Польшчы ў Беларусь. Прысутныя на сустрэчы прадстаўнікі БНФ, «Гавары праўду», АГП, руху «За свабоду», БХД, а таксама былы кіраўнік беларускай дзяржавы Станіслаў Шушкевіч пагадзіліся з тым, што «справу Белага легіёну» трэба як мага хутчэй спыніць, арыштаваных вызваліць. Старшыня БНФ Аляксей Янукевіч, у прыватнасьці, казаў, што апазыцыя заклікае, каб спыненьне гэтай справы было першым пунктам міжнароднай супольнасьці ў кантактах зь беларускімі ўладамі.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG