Лінкі ўнівэрсальнага доступу

У справе «Белага легіёну» — 21 пад арыштам, яшчэ 1 пад падпіскай


СІЗА КДБ у Менску, дзе трымаюць зьеяволеных
СІЗА КДБ у Менску, дзе трымаюць зьеяволеных

Сьпіс абвінавачаных у падрыхтоўцы масавых беспарадкаў папоўніўся новымі людзьмі, якім апошнімі днямі было выстаўлена абвінавачаньне.

Цяпер у сьпісе 22 асобы, зь іх пад арыштам 21 і яшчэ 1 пад падпіскай аб нявыезьдзе. Гэта Юры Гурын, якога затрымалі 21 сакавіка.

«Яго вызвалілі пад падпіску, але абвінавачаньне яму пакінулі», — сказала Свабодзе Ніна Шыдлоўская з «Бацькаўшчыны».

Сьпіс тых, каго абвінавацілі і трымаюць пад вартай:

  1. Аляксей Абрамаў
  2. Андрэй Бяляўскі
  3. Віктар Данілаў
  4. Зьміцер Дашкевіч
  5. Андрэй Дундукоў
  6. Аляксандар Зімніцкі
  7. Іван Кавальчук
  8. Андрэй Комлік-Ямацін
  9. Сяргей Кунцэвіч
  10. Міраслаў Лазоўскі
  11. Віктар Мароз
  12. Мікалай Міхалькоў
  13. Ян Міхалькоў
  14. Дзьмітры Новік
  15. Яўген Палтаржыцкі
  16. Сяргей Пальчэўскі
  17. Цімур Пашкевіч
  18. Уладзімер Румянцаў
  19. Сяргей Стрыбульскі
  20. Уладзімер Фёдараў
  21. Аляксандар Яўдаха

Затрыманьні ў справе «Белага легіёну» пачаліся 21 сакавіка пасьля заявы Аляксандра Лукашэнкі ў Магілёве пра «падрыхтоўку ўзброеных баевікоў» нібыта ў лясах пад Асіповічамі.

У тым ліку быў затрыманы і пазьней арыштаваны кіраўнік бабруйскага вайскова-патрыятычнага клюбу «Патрыёт» Мікалай Міхалькоў і ягоны сын Ян Міхалькоў, былыя актывісты незарэгістраванай і распушчанай яшчэ да 2008 году арганізацыі «Белы легіён», актывісты «Маладога Фронту» ды іншыя.

Зь іх, паводле праваабаронцаў «Вясны», ня менш за 10 чалавек былі вызваленыя без выстаўленьня абвінавачаньня. КДБ дагэтуль зьвесткі пра затрыманых і абвінавачаных не пацьвердзіў.

Паводле 3 часткі 293 артыкула Крымінальнга кодэксу абвінавачаным у навучаньні і падрыхтоўцы да масавых беспарадкаў пагражае да 3 гадоў зьняволеньня.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG