Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Два гады паліва не даражэла, затое цягам месяца — кожны тыдзень


Па зьвестках парталу onliner.by, ад 8 красавіка падаражэе аўтамабільнае паліва, зноў на 1 капейку. На сайце канцэрну «Белнафтахім» інфармацыі пра гэта няма. Звычайна такія зьвесткі падаюцца як канстатацыя факту.

Дагэтуль два гады бэнзін і салярка ў Беларусі не расьлі ў цане, але пасьля таго як 11 сакавіка літар падаражэў на 1 капейку, цэны карэктаваліся кожны тыдзень. Агулам — на 4 капейкі цягам няпоўнага месяца. Гэта пры тым, што беларускі рубель апошнім часам умацоўваецца да асноўных валютаў.

Калі тэндэнцыя захаваецца, цана на беларускае паліва паступова дагоніць суседнія краіны, дзе лічбы на АЗС застаюцца збольшага нязьменнымі ці нават неістотна зьмяншаюцца на фоне нафтавай каньюнктуры. Пакуль яшчэ беларускі бэнзін і салярка саступаюць некалькі цэнтаў расейскім гатункам.

Тым часам ад заўтрашняга дня кіроўцам трэба быць гатовымі да таго, што 1 літар АІ-95 будзе каштаваць 1 рубель 23 капейкі, АІ-92 — 1 рубель 15 капеек, дызпаліва — 1 рубель 27 капеек.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG