Лінкі ўнівэрсальнага доступу

У справе «Белага Легіёну» ўжо 10 абвінавачаных


СІЗА КДБ
СІЗА КДБ

Яшчэ дваім выстаўленыя абвінавачаньні па справе «Белага Легіёну». Алесю Яўдаху і Ўладзімеру Румянцаву таксама прад’явілі абвінавачваньне ў «падрыхтоўцы масавых беспарадкаў».

Пра гэта Свабодзе паведаміла Ніна Шыдлоўская, якая трымае сувязь з адвакатамі і сваякамі затрыманых па справе «Белага легіёну».

Такім чынам ужо вядома пра дзевяць чалавек, якім афіцыйна выставілі абвінавачаньне. Гэта Зьміцер Дашкевіч, Міраслаў Лазоўскі, Іван Кавальчук, Яўген Палтаржыцкі, Сяргей Стрыбульскі, Аляксей Абрамаў, Алесь Яўдаха, Уладзімер Румянцаў і Андрэй Бяляўскі.

Дзясяты абвінавачаны — Сяргей Пальчэўскі. Пра гэта Свабодзе паведаміла Наста Дашкевіч са спасылкай на маці Сяргея Пальчэўскага.

Уладзь Яроменак, Арцём Леўчанка, Раман Васільеў, Зьміцер Крамянецкі былі вызваленыя 1 красавіка. Сяргея Барстока вызвалілі 30 сакавіка.

Фігуранты справы «Белага легіёну»

Што такое «Белы легіён»

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG