Апэратара тэлеканалу «Белсат» Аляксандра Любенчука затрымалі падчас ператрусу ў офісе тэлеканалу на вуліцы Кастрычніцкай у Менску. Той пасьпеў крыкнуць калегам, што яго павязуць у Першамайскі РУУС. У РУУСе журналіста пратрымалі больш за пяць гадзін.
У выніку стала вядома, што ў Першамайскім РУУСе на Любенчука склалі пратакол за нецэнзурную лаянку. Быццам бы ён брудна лаяўся непасрэдна ў аддзяленьні міліцыі (дробнае хуліганства, артыкул 17.1 КаАП).
Алеся Любенчука ўжо зьбіраліся везьці ў ізалятар у завулку Акрэсьціна, але а 19-й гадзіне раптоўна вызвалілі з міліцыі. Калі адбудзецца суд над журналістам, яму не паведамілі.