Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Берасьцейскую актывістку Папкову зноў павезьлі ў вар’ятню, як толькі вызвалілі з сутак


Натальля Папкова падчас мінулага «Маршу недармаедаў» у Берасьці, 26 лютага 2017 году
Натальля Папкова падчас мінулага «Маршу недармаедаў» у Берасьці, 26 лютага 2017 году

Актывістку «Маладой Беларусі» зь Берасьця Натальлю Папкову зноў павезьлі ў псыхіятрычны дыспансэр, перадае карэспандэнт Свабоды.

Яна мелася выйсьці на волю пасьля адбываньня адміністрацыйнага арышту, але выйшла зь ізалятару не сама: некалькі міліцыянтаў вывелі яе і пасадзілі ў міліцэйскую машыну. На пытаньне праваабаронцы Ўладзімера Вялічкіна, які прыйшоў сустракаць Натальлю Папкову, куды яе забіраюць, міліцыянты адказалі, што на псыхіятрычнае абсьледаваньне. Вялічкін кажа, што яе хутчэй за ўсё даставяць у псыхіятрычны дыспансэр.

Натальлю Папкову з сутак забралі ў псыхіятрычны дыспансэр
пачакайце

No media source currently available

0:00 0:01:18 0:00

Напярэдадні «Маршу недармаедаў», 3 сакавіка, Папкову ўжо адвозілі ў псыхіятрычны дыспансэр, але дыягназу не назвалі. Там яна абвясьціла галадоўку. Пазьней яе выпусьцілі, не назваўшы ні дыягназу, ні прычыны затрыманьня.

Пазьней яе зноў затрымалі: 22 сакавіка ўзялі на чыгуначным вакзале ў Берасьці, праз два дні прысудзілі 7 сутак арышту за «Марш недармаедаў» 12 сакавіка.

З «Маршу недармаедаў» у псыхіятрычную лякарню — гісторыя Натальлі Папковай
пачакайце

No media source currently available

0:00 0:01:27 0:00

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG