Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Грамадзянская журналістыка. Свабодны Тэатар на Свабодзе


Распачынаем супольны праект Беларускага Свабоднага Тэатру і Радыё Свабода «Грамадзянская журналістыка» — жанр на ўзьмежжы тэатру і журналістыкі, які асвойваюць удзельнікі тэатральнай лябараторыі пры Свабодным Тэатры — Fortinbras.

«Грамадзянская журналiстыка» — праект Беларускага Свабоднага тэатру і тэатральнай лябараторыі Fortinbras. Ён ствараецца на стыку двух відаў дзейнасьці — тэатру і журналістыкі.

Першы набор для праекту «Грамадзянская журналiстыка» — студэнты тэатральнай лябараторыі Fortinbras і акторы Беларускага Свабоднага тэатру — усяго 10 чалавек. Іх сіламі на першым годзе існаваньня ініцыятывы будзе выпушчана 20 буйнафарматных журналісцкіх матэрыялаў у фармаце друкаваных і відэаматэрыялаў.

Падрыхтаваныя ўдзельнікамі праекту матэрыялы будуць адначасна публікавацца на сайтах Радыё Свабода (па-беларуску) і Міністэрства Контракультуры (па-ангельску і па-расейску).

Праект прадстаўляе яго ініцыятар Мікалай Халезін:

«Ужо каля 8 гадоў пры Беларускім Свабодным тэатры існуе тэатральная лябараторыя Fortinbras, якая рыхтуе тэатральныя кадры. Заняткі праходзяць паводле ўнікальнай мэтодыкі і ўключаюць у сябе ня толькі традыцыйныя дысцыпліны, накшталт сцэнічнай мовы, харэаграфіі або рэжысуры, але і драматургію, гісторыю мастацтваў і нават бокс. Сёлета заняткі па драматургіі пачаліся не з традыцыйнага аналізу яе асноваў, а з дысцыпліны, бязь веданьня якой уявіць сабе сучасную драматургію немагчыма — з журналістыкі.

Стварэньне любога сучаснага драматычнага твору пачынаецца з правядзеньня дасьледаваньняў, аналізу атрыманага матэрыялу і канвэртацыі яго ў мастацкую форму. Уласна, гэтым самым імкнецца займацца і сучасная журналістыка. Кіраўніцтва тэатру вырашыла, што матэрыялы, якія ствараюць студэнты Fortinbras, не павінны зьнікаць у лякальных драматургічных занятках, а могуць ўнесьці свой уклад у разьвіцьцё беларускай журналістыкі — падштурхнуць маладых людзей да выбару для сябе гэтай прафэсіі і спробаў распрацаваць тую яе грань, якая ўжо даўно атрымала пашырэньне ў сацыяльных сетках — Грамадзянскую журналістыку, якую ствараюць не прафэсійныя журналісты, а людзі, якія дбаюць аб яе сучасным разьвіцьці.

Гэты праект кіраўніцтва Беларускага Свабоднага тэатру вырашыла пачаць у партнэрстве зь Беларускай службай Радыё Свабода».

• Грамадзянская журналістыка: «Тэатральны рэцыдывіст»

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG