Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Два праваабаронцы трапілі ў шпіталь пасьля нападу АМАПу на офіс «Вясны»


Пасьля ўварваньня АМАП у офіс праваабарончай арганізацыі «Вясна» 25 сакавіка
Пасьля ўварваньня АМАП у офіс праваабарончай арганізацыі «Вясна» 25 сакавіка

Юрыст Аляксей Лойка і назіральнік Крысьціян Шынкевіч пацярпелі падчас уварваньня АМАП у офіс праваабарончай арганізацыі «Вясна» 25 сакавіка. Паводле шматлікіх сьведак, ніякага супраціву яны не аказвалі.

Аляксей Лойка трапіў у шпіталь са страсеньнем мозгу і гематомамі. Пра стан Шынкевіча інфармацыі няма.

Ранкам 25 сакавіка ў офіс праваабарончай арганізацыі «Вясна-96» уварваўся АМАП. Былі затрыманыя 57 праваабаронцаў і журналістаў, у тым ліку замежных. Некалькі гадзінаў яны правялі ў РУУС.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG