Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Amnesty International: «Беларускія ўлады зноў зьвярнуліся да аўтарытарнай тактыкі»


Беларускія ўлады павінны неадкладна і безумоўна вызваліць усіх арыштаваных да і падчас мірных пратэстаў і спыніць заганную практыку рэпрэсіяў супраць дэманстрантаў, заяўляе міжнародная праваабарончая арганізацыя Amnesty International.

Назіральнікі ад Amnesty International сталі сьведкамі арышту дзесяткаў мірных дэманстрантаў у Менску і бачылі выпадкі празьмернага ўжываньня сілы з боку паліцыі. Яны адзначаюць, што ня бачылі ніводнага выпадку гвалту з боку дэманстрантаў. Гэтыя арышты наступнічалі прафіляктычным арыштам лідэраў грамадзянскай супольнасьці і дзеячаў апазыцыі і затрыманьню дзясяткаў праваабаронцаў.

«Дзень волі паказвае сёлета больш, чым калі-небудзь, як мала сапраўднай свабоды ёсьць у народа Беларусі», — сказаў Дзяніс Крывашэеў, намесьнік дырэктара Amnesty International па Эўропе і Цэнтральнай Азіі.

«Замест таго, каб дазволіць людзям ажыцьцявіць сваё права на мірны пратэст, беларускія ўлады зноў зьвярнуліся да аўтарытарнай тактыкі: забароны на дэманстрацыі, прэвэнтыўнага затрыманьня праваабаронцаў і адвольнага арышту дэманстрантаў. Гэтыя заганныя рэпрэсіі супраць свабоды слова і мірных сходаў павінны спыніцца і арыштаваныя павінны быць неадкладна і безумоўна вызваленыя», — падкрэсьлівае Дзяніс Крывашэеў.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG