Лінкі ўнівэрсальнага доступу

СТВ паказала сюжэт пра канфіскацыю ў кіроўцы Статкевіча пляшак «з пахам гаручай сумесі»


Паводле тэлеканалу СТВ, супрацоўнікі КДБ атрымалі апэратыўную інфармацыю пра правакацыю, якая рыхтавалася падчас несанкцыянаванай акцыі.

«Пад апэратыўнае назіраньне трапіў прыпаркаваны 23 сакавіка на стаянцы ў раёне Акадэміі навук легкавы аўтамабіль. Ужо ўстаноўлены чалавек, які прыгнаў машыну на гэтае месца. Гэта 32-гадовы жыхар Менску Сяргей Кунцэвіч», — перадае СТВ.

Паводле СТВ, у аўтамабілі знойдзена «гукаўзмацняльная апаратура, правады, мікрафон і кардонныя каробкі зь дзясяткамі бутэлек, напоўненых вадкасьцю з пахам гаручай сумесі і з кнотам з ануч. Як устаноўлена, Сяргей Кунцэвіч — прыхільнік Беларускага нацыянальнага кангрэсу, ініцыятарам якога зьяўляецца Мікалай Статкевіч».

Таксама паказана ў кадры расьцяжка «Баста!».

СТВ паведаміў, што Кунцэвіч цяпер у ізалятары.

У кадры Кунцэвіч адказвае на пытаньні, што браў машыну нібыта для таго, каб падвезьці Міколу Статкевіча.

25 сакавіка аб 11-й гадзіне на абвешчаным месцы збору ўдзельнікаў дэманстрацыі на Дзень Волі ў Менску карэспандэнт Свабоды стаў сьведкам канфіскацыі плякату «Баста».

Супрацоўнікі ДАІ, міліцыянты ў цывільным, адзін зь іх з пазнакай «КДБ» на рукаве курткі, затрымалі легкавую машыну ля паркоўкі насупраць галоўнага корпусу Нацыянальнай акадэміі навук Беларусі.

З багажніку затрыманай машыны яны выцягнулі вялікі транспарант з надпісам «Баста», які выкарыстоўваўся на папярэдніх акцыях супраць дэкрэту № 3 ў Менску.

Відаць было, што плякат ня новы, зьмяты. Канфіскацыю здымалі апэратары СТВ.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG