Лінкі ўнівэрсальнага доступу

«Советская Белоруссия»: «25 марта в Минске всё спокойно». «...З журналістамі ў працоўным рэжыме мае зносіны прадстаўнік ГУУС»


«У цэнтры і ў іншых раёнах Менску ўсё спакойна. Людзей столькі ж, колькі і ў звычайныя выходныя дні»,

піша сёньня сайт «СБ».

Несанкцыянаваных акцыяў не адбываецца.

Па словах афіцыйнага прадстаўніка ГУУС Менгарвыканкаму Аляксандра Ластоўскага, на вуліцах сталіцы мірная абстаноўка. Сабраліся журналісты, зь якімі ў працоўным рэжыме і мае зносіны прадстаўнік ГУУС.

«Несанкцыянаваная вулічная акцыя ў Менску не знайшла падтрымкі ў грамадзтве»,

паведамляе БЕЛТА.

Інфармагенцтва паведамляе, што гарадзкія ўлады папярэдзілі пра незаконнасьць усіх сходаў у горадзе, «забыўшыся» нават на дазвол правесьці акцыю на плошчы Бангалор. Паведамляецца, што а 14-й людзі «спрабавалі сабрацца» каля Акадэміі навук, але не гаворыцца, што міліцыя людзей не прапускала.

«Каб забясьпечыць бясьпеку, супрацоўнікі АМАПу вымушаныя былі перакрыць праспэкт Незалежнасьці, — апісвае сваё бачаньне акцыі БЕЛТА. — У чарговы раз з дапамогай гукаўзмацняльнікаў супрацоўнікі міліцыі папярэдзілі сабраных аб недапушчальнасьці ўдзелу ў несанкцыянаванай акцыі, нагадалі аб адказнасьці за парушэньне заканадаўства, папрасілі разысьціся. Пасьля чаго колькасьць тых, хто сабраўся, стала значна меншай. Разам з тым частка зь іх вырашыла прайсьці ў бок плошчы Перамогі. У хуткім часе акцыя завяршылася».

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG