У Гомлі зьнік журналіст БелПАН Анатоль Гатоўчыц. Ягоная жонка Марыя Шыманоўская распавяла Свабодзе: «Анатоль выйшаў з кватэры, каб ісьці ў горад. Я прасачыла з балькону, ці ён выйшаў, але ён з пад’езду не выходзіў. Ужо паўгадзіны ягоны тэлефон адключаны».
Таксама не адказваюць тэлефоны гомельскіх журналістаў Марыны Драбушэўскай, Яўгена Меркіса і Марыі Букавінскай, паведаміла Марыя Шыманоўская.
Яна ўдакладніла, што ейны муж зьбіраўся ісьці ў цэнтар гораду, дзе сёньня заплянаваная акцыя на Дзень Волі. Адтуль ужо пазваніў актывіст Леанід Судаленка і паведаміў, што на плошчы Анатоля Гатоўчыца няма.
Аб 12.30 Жонка Анатоля Гатоўчыца паведаміла Свабодзе, што муж пазваніў ёй з чужога тэлефона і сказаў, што на ён волі, а ўсе падрабязнасьці раскажа пасьля.